Я стаяў на зарослым дрэвамі і кустамі схіле недалёка ад Нёмана і назіраў за мясцовымі птушкамі. Іх было не так шмат, але ўсе былі занятыя сваімі справамі. Было сонейка, дзе-нідзе з розных бакоў спявалі сінічкі, і думалася, канешне, пра вясну. Але яўна не ўсім)
Вышэй мяне па схілу на стары абрубак галіны на адным з дрэваў прысеў папаўзень, або кавалік (Sitta europea). І застыў у сонечнай пляме.
Можа загарае на сонейку? - падумаў я. Але нешта не так было з яго дзюбай, і пазней я зразумеў - што.
Аказваецца, кавалік вырашаў куды і як 'прыстроіць' вялікую семку, якую ён невядома адкуль прынёс - бліжэйшыя дамы з магчымымі 'крыніцамі семак' на сталоўках былі не бліжэй за 100-150 метраў.
І вось праз некалькі секунд пачаўся працэс закладкі семкі ў 'запасы', які доўжыўся хвіліны дзве -кавалік вельмі стараўся і адзін раз нават пераправерыў - ці дастае ён да семкі, ці не заглыбока яе схаваў?
Потым паляцеў на бліжэйшы і самы тоўсты клён праверыць складкі кары і іншыя прывабныя для насякомых месцы - ўсё ж запас ежы быў зроблены і хвалявацца пра непрацяглае вяртанне зімы - а раптам? - ужо не выпадала) Але пра гэта будзе асобная фота-гісторыя.
Гродна, 09-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ