Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Леска-чарнагалоўка: Як папіць на дрэве?

леска-чарнагалоўка

Прайшло толькі каля 5 хвілін як скончыўся першы сапраўдны майскі лівень і на некаторых лісціках і кветках яшчэ віселі празрыстыя кроплі, якія на сонцы выглядалі як рассыпаныя нечай шчодрай рукой каштоўныя камяні.

Я, хаця і паспеў схавацца пад пралётамі вялікага маста праз Гараднічанку, усё ж трапіў пад дождж калі ён толькі пачаўся і цяпер вяртаўся дахаты. Многія птушкі ізноў спявалі навокал, але самец лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla), якога я ўбачыў сярод галінаў расквітнелай вішні, быў заняты нечым іншым. Спачатку я нават падумаў, што ён выглядвае насякомых сярод кветак і лісцікаў, але калі паназіраў за ім некалькі секундаў, хутка аказалася, што яго цікавіла не ежа, а вада.

Ён стараўся знайсці кроплі спачатку сярод свежых і яркіх лісцікаў вішні, а потым спачатку зазіраў, переважна знізу, а затым засоўваў дзюбу ў суквецці. Зразумела, што каб напіцца такім чынам, яму спатрэбілася не адна хвіліна, але гэта было яўна бяспечней, чым ляцець некуды на калужыну. Бо звычайна больш падобная на ручаіну Гараднічанка паднялася амаль на метр і зусім побач амаль равела і на перакатах, і на бабровай плаціне і папіць там было ніяк  немагчыма яшчэ бліжэйшыя гадзіны.  

Гродна, 05-05-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі