Хаця вераб’і – яўныя насеннеядныя птушкі, я ўжо раней бачыў і нават зняў, як дамовыя вераб’і (Passer domesticus) п’юць сок з ягад вішні, а палявыя (P. montanus) – з ягад чорнай бузіны. Зразумела, што вішні - фізічна завялікія для іх ягады каб яны маглі іх праглынуць, ды і костку вішні яны разгрысці дзюбай не могуць. А вось чаму яны не ядуць цалкам ягады бузіны, як робяць многія іншыя вераб’іныя птушкі падобнага памеру, не зразумела. Да таго ж і насенне з гэтых ягад не праглынаюць, а чамусьці выплёўваюць разам са скуркай пасля таго, як выціснуць з ягады сок:
Гродна, 19-08-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ