Пячураўкі-ценькаўкі (Phylloscopus collybita) - самыя звычайныя нашы вераб'іныя птушкі. Пачуць іх можна без праблем амаль паўсюль, дзе стаіць хаця б адно больш-менш высокае дрэва і дзе не косяць пад ім пад ноль траву ці не знішчаюць кустоўе.
Аднак амаль заўсёды прыходзіцца шукаць іх поглядам знізу ўверх - любяць яны 'ценькаць' з вышыні, часам зусім з вяршалін высокіх дрэваў, хаця гняздо ў іх на зямлі.
Таму калі я пачуў знаёмы спеў з квітнеючай на беразе Нёмана вярбы, то пачаў шукаць спевака і атрымалася зняць з ім відэа, на адным узроўні з пячураўкай:
Але працягвалася гэта нядоўга, самца цягнула вышэй і ён пераляцеў на бліжэйшыя дрэвы, дзе глядзець на яго ізноў прыйшлося як звычайна - знізу ўверх.
04-05-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ