У адрозненне ад іншых дарослых птушак, якія стараюцца набіраць ежы - насякомых і іншых безхрыбетных - колькі ёсць месца ў дзюбе, і толькі потым ляцець з ёй да птушанят, самка рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) робіць інакш.
Магчыма так рабілі толькі тыя 2 самкі, за якімі я назіраў, але яны адразу пасля таго, як зловяць нешта для птушанят, адразу ляцелі да іх і аддавалі. Магчыма, гэта мае сэнс, калі здабычы хапае побач з птушанятамі, а калі трэба шукаць яе далей, варта адразу назбіраць яе больш?
Таму сытуацыя, калі самка несла злёткам адно насякомае і 'знайшла' яшчэ і жука, напэўна, было для яе не зусім стандартным і яна больш за хвіліну не магла зрабіць выбар - ці то браць абодвух, ці то аднесці першую здабычу і вярнуцца за жуком?
У выніку ў яе атрымалася забраць двух. А потомкі чакалі зусім блізка ў галінах чорнай бузіны - апошні здымак.
02 і 04-06-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ