Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі: Мы расцём!

Маладых рудахвостак-чарнушак (Phoenicurus ochruros) усё яшчэ можна адрозніць ад дарослых самак - галоўным чынам па жоўтай абводцы ў аснавання дзюбы. Але яшчэ і таму, што дарослых зараз амаль не бачна - хутчэй за ўсё, самкі наседжваюць другую кладку і таму амаль усе чарнушкі на розных прысадах - гэта маладыя птушкі з першых вывадкаў. Дарослыя іх ужо не кормяць, таму ім прыходзіцца радзіць сабе з пошукам ежы самім.

Прыкладна два тыдні я здымаў час ад часу маладых з трох амаль суседніх вывадкаў - як яны палююць і каго ловяць. Аказалася, што трымаюцца яны па-асобку, максімум - па двое і тады ганяюцца адзін за адным - ці то гуляюць так, ці то вучацца бараніць 'сваю' тэрыторыю..

Выдатны зрок дазваляе ўбачыць насякомае або павука з прысады, доўгія ногі - або дагнаць калі ўцякае, або прызямліцца сярод расліннасці і дастаць адтуль, дзе здабыча сядзіць. Як аказалася - на двух здымках зблізку ніжэй гэта бачна - дапамагаюць у паляванні і рознай даўжыні валосападобныя пёры, якіх нямала вакол дзюбы і зверху, і знізу. Яны вельмі нагадваюць вібрысы ў звяроў, хаця функцыя ў іх троху іншая - дапамагчы схапіць жывую здабычу.

Памеры здабычы і прыналежнасць да розных таксонаў - самая разнастайная. Аднак на апошнім здымку бачна, што восамі маладыя рудахвосткі (ужо?) не цікавяцца і зразумела - чаму) 

29.06-09.07.2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі