Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самка гіля: баюся ці не баюся?

Амаль адразу, як мы прыехалі да поймы безіменнага ручая ў в.Дарошавічы, мы пачулі і ўбачылі дзесяткі асобін розных відаў птушак: шчыгелаў, звычайных стрынатак, розных сініц і гілей (Pyrrhula pyrrhula).

пойма

Параўнальна багатая расліннасць у самой пойме і па яе берагах дазваляе карміцца ім усім, але гілей мы чулі, але ўбачыць сярод галінак розных дрэваў доўга не маглі.

Пакуль адна з самак не села зусім адкрыта на самую вяршаліну высокага дрэўца. 

птушка

Чаму яна так зрабіла, не зусім зразумела. Яна не ела пупышак вакол яе. Але метрах у 200 вышэй па плыні ручаіны палявала самка шуляка-карагольчыка. Магчыма, што самка гіля заўважыла яе і такім чынам паказвала, што падляцець да яе незаўважна не атрымаецца?

09-01-2030, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/NSZb1BJPHO8

Каментары