У мінулым годзе паздымаць лесак-чарнагаловак (Sylvia atricapilla) на чорнай бузіне ў мяне не атрымалася. Так, зрабіў выпадковыя кадры і трошкі засняў на відэа, але добрай гісторыі з гэтага не атрымалася. А потым яны і ўвогуле адляцелі і прыйшлося чакаць амаль год.
Затое цяпер я ўжо ведаю, што калі недзе зашавялілася без ветру вялікае лісце бузіны каля гронак з ягадамі, раней ці пазней з яго з'явіцца леска-чарнагалоўка. Вельмі ўжо асцярожныя яны і проста так з куста не вылазяць. Але як вылезлі, то праглынаюць за раз па 3-4 ягады перш, чым зноў надзейна схавацца:
Гродна, 21-08-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 21.08.2021 - 22:20
Красивые и интересные фото,…
Красивые и интересные фото, особенно, с ягодой в клюве! Черная бузина прямо клондайк для птиц.
Harrier - 21.08.2021 - 23:20
In reply to Красивые и интересные фото,… by arktous
Дзякуй! Гэта да - як пагляжу…
Дзякуй! Гэта да - як пагляжу колькі ім яшчэ трэба тых ягад з'есці, а мне там зрабіць здымкаў і відэа ў бліжэйшы месяц)))
І ўсё ж з'ядуць што не засохне. Але гэта ж 1% можа ад усяго.
pva - 22.08.2021 - 21:36
Цікавае назіранне, і здымкі…
Цікавае назіранне, і здымкі. Як яна спрытна адрывае ягады і імгненна праглынаць! Лёска-чарнагалоўка спрыяе распаўсюджванню гэтых раслін, так як насенне ў яе страўніку не пераварваюцца.