Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Самка вялікага савука: Амаль здарова

Не адразу я пазнаў самку вялікага савука (Mergus merganser), якую бачыў і здымаў раней з пашкоджаным крылом на Нёмане.

Яна выглядала зусім 'нармальнай' і толькі блізкая адлегласць, на якую яна падпускала, з часам узмацняла падозранні, што гэта мая старая знаёмая. 

Вецер і, магчыма настрой птушкі вельмі змяняў аблічча яе галавы дзякуючы  раскрыццю чуба і змене яго асвятлення - некаторыя здымкі ніжэй гэта ілюструюць.

Адпачнуўшы разам з качкамі-крыжанкамі ў вусця Гараднічанкі, яна пачала рыбачыць так, як рыбачаць маладыя савукі. Гэта начыць без працяглых занырванняў, толькі апусціўшы пад воду галаву. Пры мне яна нічога не злавіла, але выглядала досыць добра. Магчыма, усё ў яе наладзіцца.

https://youtu.be/b12HxtPT3co

Нёман у Гродна, 23-01-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Можна не сумнявацца, яна сустрэне вясну, і знойдзе партнёра. Добрыя здымкі, нібы знятыя камерай - "люстэркай". І ў вас Гараднiчанка брудная: плаваюць пустыя бутэлькі.