У сярэдзіне снежня мінулага году я ўпершыню ўбачыў гэтую самку вялікага савука (Mergus merganser)..
Яна бавіла час у кампаніі качак-крыжанак,замест сабе падобных. Ужо тады прычына такіх паводзін стала зразумелая - у птушкі былі пашкоджаныя першаступовыя махавыя на адным з крылаў і я нават думаў, што яна доўга не пражыве з такім крылом, бо наўрацці магла лятаць.
Але за два тыдні, мінулыя ў новым годзе я ўжо бачыў яе тройчы:
першы раз ізноў у тым жа месцы ў цэнтры гораду у кампаніі качак-крыжанак, другі - у кампаніі іншых вялікіх савукоў у грузавой часткі парта і трэці пазаўчора раніцай - яна адна адпачывала на гарадзкім пляжы.
Час ад часу яна чысціла і здаровае, і пашкоджанае крыло і размінала іх.
Наўрацці яна паспее цалкам выздаравець да пачатку размнажэння і адляцець, але савукі апошнія гады гняздуюць у горадзе, таму можа ёй пашчасціць знайсці непалахлівага самца і застацца тут на гнездаванне?
14-01-2020, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 17.01.2020 - 18:13
Koliery Bielarusi...
Koliery Bielarusi...