Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрая чапля: - Снег хутка сыйдзе!

Шэрыя чаплі (Ardea cinerea) некалькі апошніх гадоў застаюцца зімаваць на Нёмане і яго прытоках. 

Як яны сябе адчуваюць тут, можна паглядзець мае папярэднія фота-гістоырі з відэа ТУТ і ТУТ.

Аднак увесь снежань не было снегу і праблем з рыбалкай у іх не было. Зараз жа снег выпаў, але толькі на лічаныя дні, а люда няма зусім. Таму, хутчэй за ўсё, праблем у чапляў таксама не будзе.

Нёман у Гродна, 06-01-2019,

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/yl_9_Dwc5Do

Каментары

 Мінулай зімой на р. Волма (у ваколіцах Смілавічы) назіраў шэрую чаплю, дзве белыя чаплі, чорнага дразда і інш. Карміліся і выглядалі нармальна. На видио чапля, мабыць, на паляванні - выглядвае здабычу ...

Так, змены ў міграцыйных паводзінах птушак адбываюцца параўнальна хутка- на працягу ад 2-3 да некалькіх гадоў. І чым большую перавагу атрымліваюць птушкі, якія не адлятаюць або адлятаюць, але вяртаюцца назад зімаваць, тым хутчэй будуць змены ісці і надалей.