У апошнія гады ўсё больш шэрых чапляў (Ardea cinerea) не бачыць сэнсу адлятаць ад нас на зіму. А некаторыя з неадляцелых падцягваюцца ў гарады - там, дзе ёсць рака або нават рэчка, зімой можна сустрэць шэрую чаплю, і часта не адну.
Зімой дні звычайна кароткія і цёмныя, таму калі трапляе сонечны - самы час выбірацца здымаць птушак. Так атрымалася і ў гэты раз. Я здалёк заўважыў шэрую чаплю на вялікім валуне ў вострaва, які Нёман намыў перад т.зв. новым мастом у Гродна.
Звычайна чаплі баяцца людзей, бо ловяць рыбу, таму дзе могуць, нашы суродзічы стараюцца іх забіваць. Таму я вырашыў паціхоньку падбірацца бліжэй да яе. Бо не спяшаўся = сонейка прыгравала бок, павёернуты да яго. Нікуды не спяшалася і чапля, бо выгодна стаяла зверху валуна.
Асаблівай актыўнасці птушка не праяўляла - можа не была галодная, а можа - таксама прыемна было грэца на сонейку. Час ад часу чысцілася:
Тады пух прыліпаў і чапля выглядала як з замотанай у ім дзюбай:
Прыкладна раз у 15-20 хвілін чапля, шырока разяваючы дзюбу, смачна пазяхала, але зняць гэта было цяжка - адбывалася гэта хутка і рэзкасць у бальшыні выпадкаў аўтафокус не хацеў трымаць:
Аднак адбылося гэта толькі тры разы за той час, які я правёў побач з чапляй. А так яна яўна насалоджвалася жыццём:
Ажывілася птушка толькі калі да яе на перакат прыляцелі вялікія чайкі, а можа і прагаладалася ўжо.
19-12-2019, Гродна.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 27.12.2019 - 11:11
Ну, разве, можно обозвать…
Ну, разве, можно обозвать такую красавицу серой! Интересные снимки, особенно, заглавный. Да и от рассказа веет спокойствием и уверенностью птицы в завтрашнем дне.
Harrier - 27.12.2019 - 11:29
In reply to Ну, разве, можно обозвать… by arktous
Дзякуй! Так,апярэнне ў яе…
Дзякуй! Так,апярэнне ў яе вельмі цікавае - і чубы і ззаду галавы, і спераду на шыі. І хаця гэта толькі камбінацыя белага, шэрага і чорнага, зблізу выглядае чапля вельмі прыгожа і нават троху экзатычна)