Працяг гісторыі, пачатак ТУТ
Пасля таго як я заўважыў шэрую чаплю (Ardea cinerea) у цэнтры гораду на мялізне Нёмана сярод рознага памеру купін надводнай расліннасці ў першы раз, у наступныя дні яна была там амаль штодня. Праўда, часам я бачыў яе ўдзень, а часам - увечары. І ўсё ж набольш часу яна праводзіла на карчы на ўскрайку адной з зялёных купін. Там і адпачывала, і чысцілася, і ўзіралася ў ваду наперадзе ў чаканні здабычы. І хаця на працягу амаль тыдня я назіраў толькі адзінкавыя і няўдачныя выпады-атакі птушкі на рыбу, чапля яўна чакала на нешта вялікае і менавіта ў гэтым месцы. Можа яе чаканне было апраўдана тым, што ў нейкі момант, які я не бачыў, яна там злавіла нешта добрае?
Тым не менш, нарэшце пашанцавала і мне, але не сказаць, што чаплі) На краю іншай зялёнай купіны яна пры мне злавіла, праглынула і запіла вадой ...вялікую стрэлку (страказу) (гл. здымкі ніжэй). І гэта была адзіная яе паспяховая атака, якую я бачыў.
Гродна, 13, 14 і 16-08-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ