Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шэрая чапля ў цэнтры гораду: Вучымся рыбачыць ці адпачываем?

шэрая чапля

Амаль па цэнтры Нёмана насупраць т.зв.замкаў штогод выяўляецца мялізна. У адно лета вада апускаецца так, што з яе выразна выступаюць не толькі расліннасць, але і валуны, а ў іншае - як сёлета, валуноў не бачна. Звычайна гэтае месца выкарыстоўваюць для адпачынку і харчавання не толькі качкі і чайкі, але і вялікія белыя і шэрыя чаплі (Ardea cinerea). Але чамусці гэтым летам дагэтуль ніякіх чапляў я там не бачыў. І вось адным ранкам яшчэ здалёк заўважыў каля высокай зялёнай расліннасці шэра-белы сілуэт.

Атрымалася апусціцца з набярэжнай на забетанаваны бераг і паназіраць за птушкай наступныя 40 хвілін. Хаця спачатку я думаў, што гэта маладая чапля, насамрэч аказалася, што гэта не зусім так - птушка хутчэй за ўсё 3-га каляндарнага году жыцця. Тым дзіўней было ўбачыць, што яна амаль пазбягала перамяшчацца паміж купінамі расліннасці і толькі двойчы-тройчы выцягвала шыю, прыглядваючыся нечему ў вадзе перад сабой і зрэдку чысціла пер'е. За ўвесь гэты час ніводнага выпаду-атакі я так і не ўбачыў, а потым птушка адляцела ўверх па плыні ракі. І я так і не зразумеў - гэта быў адпачынак ці непаспяховая вучоба?

Нёман у Гродна, 10-08-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі