Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шэрыя вароны і бяззубкі. Працяг гісторыі

шэрая варона

Дакументацыйныя здымкі

З восені мінулага году я час ад часу, прыкладна раз на два тыдні-месяц, знаходзіў разбітых і з'едзеных бяззубак на набярэжнай Нёману ад цэнтральнага пляжа да карчмы. Гэта гнездавыя тэрыторыі, якія вясной-летам кантралююць тры пары шэрых варон (Corvus corone cornix) і па папярэднім сваім назіранням я ўжо ведаў, што гэта менавіта іх здабыча. 

Прычым двойчы мне атрымалася не толькі назіраць за 'працэсам', але і зняць яго на фота і відэа, вясной і зімой 2020 году.

З-за таго, што ўсе гэтыя назіранні адбываюцца толькі на 'нашым' беразе ракі і на адлегласці каля 600-700 паміж крaйнімі кропкамі, я думаю, што гэта работа адной пары птушак і іх патомкаў, максімум суседніх пар, якія навучыліся даставаць і разбіваць бяззубак самі і навучылі гэтаму параўнальна абмежаваную колькасць іншых варон, якія змаглі назіраць за гэтым зблізку. Але як насамрэч я, на жаль, не ведаю.

Гродна, 23-05-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

PS Звярніце ўвагу, што як мінімум частка здабычы варонай не праглочана і знаходзіцца ў т.зв. пад'язычным мяшку і добра вылучаецца.

Каментары

Цікавае назіранне. Вопыт - адно з паняццяў тэорыі пазнання. Веды, набытыя ў працэсе жыцця. Любая жывёліна можа назапашваць вопыт. Гэта пацвярджаюць шматлікія эксперыменты. У выніку атрыманы досвед заставаўся ў іх на працягу жыцця.