Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі і грушы. Частка І

шпак

На наступны дзень пасля таго, як я падумаў, што напэўна грушы на адным з невысокіх дрэваў на маім штодзённым шляху ўжо паспелі, пра тое ж 'падумалі' і шпакі (Sturnus vulgaris). І не толькі падумалі, але і праверылі гэта:

Груш было шмат, шпакоў, як я налічыў спачатку, не больш дзесятка, таму і сутычкі паміж імі былі рэдкімі, бо не мелі асаблівага сэнсу - ежы ж хапае, навошта траціць час і энергію на разборкі, якія нічога не вырашаюць? Але часам кароткія дракі з рэзкімі і гучнымі крыкамі шпачынай моладзі ўсё ж здараліся:

Ежа аказалася лёгкая, даступная і амаль у неабмежаванай колькасці. Таму пір птушак працягваўся толькі некалькі хвілін - напэўна ўсе яны наеліся і адзін за адным шпакі адляцелі. Але калі я пачаў лічыць іх пад час адлёту з грушы, то іх аказалася не каля 10, а... 25) Так выдатна іх хавала лісце на дрэве.

Гродна, 10-07-2024

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе

Каментары

Такія саспелыя і прыгожыя грушы, сам бы з'еў! Выкарміўшы птушанят, шпакі ядуць шмат расліннай ежы: вішні, яблыкі, грушы і інш. Любяць яны салодкае... Фоткі добрыя.