Працяг. Пачатак ТУТ
Праз дзень пасля таго, як я ўпершыню ўбачыў шпакоў (Sturnus vulgaris), якія елі грушы на невысокім дрэве, я ізноў пачуў іх разборкі на тым самым падворку і стаў памалу падбірацца ўздоўж агароджы, каб зняць іх зблізку. Аднак калі я апынуўся параўнальна недалёка ад іх, аказалася, што падбіраўся да птушак бліжэй не толькі я і гэта магло мець нечаканы для шпакоў працяг.
Да грушы была прыстаўлена драўляная лесвіца, па якой без праблем на дрэва залез коцік. Я ўжо падрыхтаваўся здымаць як ён спрабуе злавіць некага са шпакоў - да іх было яшчэ не менш 5-6 метраў, але коцік чамусьці перадумаў паляваць і знік гэтаксама хутка, як і з'явіўся на грушы. А шпакі не звярталі ўвагу ні на яго, ні на мяне, часта крычалі і часам стараліся прагнаць адзін аднаго з ужо пад'етых пладоў:
Гродна, 12-07-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
Заканчэнне ТУТ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ