Вясна доўга нас не радавала цяплом і пагодай. А дрэвы не захацелі чакаць і расквітнелі і так.
Гэтая алыча доўга трымалася і стала белай адной за апошніх, калі ўжо былі гатовыя распусціцца вішні і слівы. Адразу пасля гэтага на яе, як і ў мінулым годзе (здымкі ТУТ), пачала прылятаць у пошуках ежы пара сініх сініц ((Parus) Cyanistes caeruleus).
Птушкі амаль увесь час паміж сабой ціхенька пераклікаліся, ажно самец часам хацеў нечым смачным і свежым пакарміць самку - адразу пераклічка станавілася гучнай і частай, а потым сінічкі ізноў разляталіся на розныя галіны вялікага і густога дрэва і даследавалі кветкі і лісцікі ў пошуках насякомых і павучкоў.
Пошукі працягваліся не адну гадзіну, але мне так і не атрымалася не толькі засняць, але і ўбачыць што менавіта яны знаходзілі на алычы.
09-10.05.2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ