Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сінія сініцы: Акрабатаў выклікалі?

Апошнія тыдні, пасля таго, як расквітнелі сотні тысяч кветачак на пладовых дрэвах, я іду на сустрэчу.

Кожны вечар падыходжу да вялікай і раскідзістай алычы за будынкамі былога  бровара і прыслухоўваюся. Звычайна сінія сінічкі (Cyanistes (Parus) caeruleus), дзеля каторых я і іду сюды, ужо тут, ціхенька, але выразна пераклікаюцца. 

Нават зараз, калі вялікая колькасць пялёсткаў ужо абляцела, а лісцікі хутка пачалі расці і дрэва з белага ператварылася ў зялёнае з белаватым, мяккім адценнем, яно выглядае вельмі прыгожым. Але пара сінічак прылятае сюду не з-за прыгажосці. Яны шукаюць сабе тут паесці. Што менавіта я ні разу не бачыў, але здагадваюся, што і кветкі, і маладыя лісцікі павінны былі прыцягнуць увагу насякомых, тыя - увагу павучкоў. Ну і ўсе разам - увагу сінічак.

Як і любая сур'ёзная справа, пошук ежы патрабуе ўвагі і здольнасцяў. Сінічкі ўпарта даследуюць, прычым часта ініз галавой, як акрабаты, розныя галінкі,лісцікі і суквецці. Здымаць іх тут нялёгка - толькі зрэдку яны вылятаюць на вонкавыя галінкі. Але нават проста назіраць за імі вельмі прыемна.

25-04-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі