Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі: Ці мы (не) пара?

Як гэта не дзіўна гучыць, але вялікія савукі (Mergus merganser) прыкладна з другой паловы восені вядуць сябе вельмі падобна да вясновых 'разборак', якія адбываюцца ў іх групах. А гэта такаванне самцоў з выцягнутай вертыкальна шыяй і галавой, "гыргытаннем" і кароткімі і хуткімі пагонямі адзін за адным.

Вельмі магчыма, што адным з вынікаў гэтага з'яўляюцца сфармаваныя пары. Ці застаюцца яны тымі самымі да часу размнажэння - як у іншых качак, ці  партнёры мяняюцца на працягу зімы, сказаць на непамечаных птушках немагчыма. Але адзін цікавы спосаб праверкі 'правільнасці выбара' я назіраў шмат разоў і выглядае ён наступным чынам:

Часам самка не рэагуе звычайным спосабам (не стараецца трымацца на бяспечнай адлегласці) ад чалавека і самец каля яе заўважна нярвуецца. Яму хочацца адляцець, але самка застаецца там, дзе была. І таму ён застаецца таксама. Самка як бы правярае яго - ці адляціць ён першым і 'кіне яе', ці дазволіць ёй прыняць рашэнне аб небяспечнасці сытуацыі. Звычайна самец аказваецца дастойным і бяжыць па вадзе ці адлятае толькі пасля таго, як самка палічыць, што ўжо варта гэта зрабіць і пабяжыць ці адляціць першай.

І вось калі ў мяне ўжо не было сумневаў, што бывае толькі так, я ўбачыў хутчэй за ўсё адваротную сытуацыю. То бок самка заставалася параўнальна недалёка ад мяне таму, што заставаўся самец, а не наадварот. А было гэта так:

Самец адпачываў на льду і недалёка ад яго ля берага і быў сам з качкамі-крыжанкамі. Я прайшоў побач і калі праз хвілін пяць вяртаўся, убачыў побач з ім самку! Яна яўна бачыла мяне, але самец не адлятаў і яна таксама засталася. Пачала спачатку чысціцца, а потым і плаваць недалёка ад самца. Магчыма, што яна шукала сабе партнёра, а гэты аказаўся без пары і не быў супраць?

Нёман у Гродна, 14-12-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары