Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі: Сэкс па прымусу самкі?

Дакументацыйныя здымкі і відэа.

Мне і раней даводзілася бачыць капуляцыі вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане. Усе яны адбываліся ў другой палове зімы і вясной. 

Аднак ужо тыдзень таму пачуў першае такаванне савукоў каля  новага маста - своеасаблівае нізкае гыргытанне, а ў гэтую суботу, не гледзячы на цёмны зімовы дзень, больш за гадзіну назіраў і здымаў як самка, выцягнуўшыся на вадзе, плавала і паўтарала павароты самца і паказвала, што яна гатова і хоча капуляцыі.

https://youtu.be/A_F-NI9fIok

Цікава было глядзець і на самца. Чорнае пер'е на яго галаве і шыі было прыпаднятае і з-за гэтага галава здавалася нашмат большай, чым ёсць насамрэч. За прыкладна гадзіну назіранняў, з некалькі спробаў самкі прыцягнуць да сябе ўвагу самца, ён толькі раз скарыстаўся гэтай прапановай і то неяк няўдала:

 

https://youtu.be/QNXYrKao3FA

 

Зразумела, што самка не толькі плавала за самцом з надзеяй на капуляцыю, але яны таксама і рыбачылі побач, часам апускалі голавы для назіранняў і потым ныралі. Але адлегласць паміж птушкамі не была вялікай - 20-30 метраў максімум. Да таго ж яны трымаліся асобна ад іншых савукоў, якія плавалі і рыбачылі невялікай групай прыкладна ў сотнях метраў ад гэтай пары.

Пасля капуляцыі самка працягвала "прыставаць" да самца, але безпаспяхова.

Які сэнс падобных ранніх капуляцый, акрамя пацверджання самкай, што самец ёй падабаецца і пара створана, мне не зразумела. Бо наўрацці сперма самца - нават калі яна была ўпрыснута  - можа захоўвывацца ў яйкаводзе да пачатку вясны і выкарыстана для запладнення яек.

Больш пра гэта тут:

Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных

Нёман у Гродна, 05-12-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________-

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Мабыць, самка дэманструе "прызыўна-запрашальную" позу (бачныя гэтыя паставы на відэа і фота). Самцу цяжка выстаяць гэтай "правакацыі", і рэфлекторна (або інстынктыўна) ён ажыццяўляе копуляцию. Як кажуць французы: "Cherchez une femme!" - Шукайце жанчыну!

Мне думается, что самец просто иммитирует капуляцию. В этот период у него маленькие семенники, и сперматогенеза не происходит, а значит - нет сперматозоидов. Нужны исследования...

Можно предположить, что  погода, теплые зимы, обилие корма вызывают положительное  игривое "настроение", и они выражают свои эмоции игрой в "любовь"... Видимо, эта игра им приятна.