Дакументацыйныя здымкі і відэа.
Мне і раней даводзілася бачыць капуляцыі вялікіх савукоў (Mergus merganser) на Нёмане. Усе яны адбываліся ў другой палове зімы і вясной.
Аднак ужо тыдзень таму пачуў першае такаванне савукоў каля новага маста - своеасаблівае нізкае гыргытанне, а ў гэтую суботу, не гледзячы на цёмны зімовы дзень, больш за гадзіну назіраў і здымаў як самка, выцягнуўшыся на вадзе, плавала і паўтарала павароты самца і паказвала, што яна гатова і хоча капуляцыі.
Цікава было глядзець і на самца. Чорнае пер'е на яго галаве і шыі было прыпаднятае і з-за гэтага галава здавалася нашмат большай, чым ёсць насамрэч. За прыкладна гадзіну назіранняў, з некалькі спробаў самкі прыцягнуць да сябе ўвагу самца, ён толькі раз скарыстаўся гэтай прапановай і то неяк няўдала:
https://youtu.be/QNXYrKao3FA
Зразумела, што самка не толькі плавала за самцом з надзеяй на капуляцыю, але яны таксама і рыбачылі побач, часам апускалі голавы для назіранняў і потым ныралі. Але адлегласць паміж птушкамі не была вялікай - 20-30 метраў максімум. Да таго ж яны трымаліся асобна ад іншых савукоў, якія плавалі і рыбачылі невялікай групай прыкладна ў сотнях метраў ад гэтай пары.
Пасля капуляцыі самка працягвала "прыставаць" да самца, але безпаспяхова.
Які сэнс падобных ранніх капуляцый, акрамя пацверджання самкай, што самец ёй падабаецца і пара створана, мне не зразумела. Бо наўрацці сперма самца - нават калі яна была ўпрыснута - можа захоўвывацца ў яйкаводзе да пачатку вясны і выкарыстана для запладнення яек.
Больш пра гэта тут:
Як “гэта” складана ў качак, або пра асаблівасці сэкса вадаплаўных
Нёман у Гродна, 05-12-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.12.2020 - 16:17
Мабыць, самка дэманструе …
Мабыць, самка дэманструе "прызыўна-запрашальную" позу (бачныя гэтыя паставы на відэа і фота). Самцу цяжка выстаяць гэтай "правакацыі", і рэфлекторна (або інстынктыўна) ён ажыццяўляе копуляцию. Як кажуць французы: "Cherchez une femme!" - Шукайце жанчыну!
Harrier - 07.12.2020 - 19:22
In reply to Мабыць, самка дэманструе … by pva
Гэта так. Але для чаго самцы…
Гэта так. Але для чаго самцы капуляцыя цяпер, у самым пачатку зімы?
pva - 08.12.2020 - 10:26
Мне думается, что самец…
Мне думается, что самец просто иммитирует капуляцию. В этот период у него маленькие семенники, и сперматогенеза не происходит, а значит - нет сперматозоидов. Нужны исследования...
Harrier - 08.12.2020 - 12:15
In reply to Мне думается, что самец… by pva
Дакладна мае думкі. Але для…
Дакладна мае думкі.
Але для самкі гэта навошта? Каб утрымаць абранага ёй самца?
pva - 08.12.2020 - 13:10
In reply to Дакладна мае думкі. Але для… by Harrier
Можно предположить, что …
Можно предположить, что погода, теплые зимы, обилие корма вызывают положительное игривое "настроение", и они выражают свои эмоции игрой в "любовь"... Видимо, эта игра им приятна.