Дакументацыйныя здымкі
Іду я ўздоўж сцяны былога Гарадзенскага бровара, а на галінках адразу над ёй ... сядзіць самка берасцянкі (Fringilla coelebs)!
Я адразу і не паверыў вачам - думаю, можа памыліў з кім?
Справа ў тым, што гэта самая звычайная вясной і летам птушка зімуе ў нас хаця і штогод, але ў зусім невялікай колькасці. І гэтай зімой я сустрэў яе ў Гродна ўпершыню.
Здавалася б, як насеннеядным птушкам ім зусім можна было б не адлятаць, але вось такое одно з выключэнняў з правіл.
Гродна, 07-2-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ