Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Акыш! Геть, геть звідси!

19.05.22, Гомель.

Шпакі чарговы раз загнездавалі ў шчыліне пры лоджыі на адзінаццатым паверсе.

Месца хаця й высокае, але ж нервовае! Па-першае, унізе на акацыі сёлета загнездавалі вароны - то колькі дзён таму назірала, як шпак з чарвяком у дзюбе лятае кругамі і трашчыць на флегматычную варону, што села на зручную жэрдку спунікавай талеркі паверхам вышэй шпачынай шчыліны. Варона, здаецца, проста пільнавала наваколле (там у іхнім гняздзе штось сядзіць, але, нібыта, не лятае; праз лісце акацыі ўжо дрэнна бачна), але шпак дужа нерваваўся.

А па-другое, тут у нас свіргулі. Гняздуюць, палююць, верашчаць. Магчыма, нават, квапяцца на шпачыную шчыліну! Трэба біць!

...То калі свіргулі праносіліся надта блізка да будынка, шпак на іх сёння і кідаўся.

(на апошнім фатаздымку вараня/ты)

Варона для дэманстрацыі

Каментары

А чаго яны тут!

Вось, зараз на лоджыі стаю і бачу: справа да сцяны, паверсе на дзясятым, падлятае свіргуль і лезе ў дзірку пад карніз. Тут злева тарпедай вылятае шпак, імчыць направа-ўніз, завісае, махаючы крыламі... робіць разварот і вяртаецца да свайго карніза.

...Толькі свіргулёў некалькі дзесяткаў, а шпакоў двое. Несправядліва.