15.08.21, Гомель, Шведская горка
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, я ішла па недадабраўладкаваным тыпа-парку з можа-пляжам побач і выглядала шчыгелаў, сям-там лавілі рыбу ці проста адпачывалі мясцовыя жыхары. І тут наперадзе, параўнальна далёка, заўважыўся рух у траве. Высветлілася - шэрыя курапаткі.
Падыходзіць блізка я не рызыкнула. Дарэчы, пакуль я здымала, па сцяжыне паўз самых курапатак праехаў раварыст, але яго не ўспрынялі як небяспеку - відаць, па тым жа прынцыпе, па якім птушкі могуць ігнараваць аўтамабіль.
Самец стаяў на купіне, выцягваючы шыю, і глядзеў туды-сюды: пільнаваў. Потым крыху перадыслякаваўся, зноў улез на купіну і працягнуў пільнаваць, а з травы палезла моладзь. Некалькі хвілін яны там пасвіліся, потым сыйшлі ў траву.
Па фатаздымках я налічыла сем птушак, дзьве вялікіх, пяць малых. Колеры атрымаліся пастэльныя, а светлыя палоскі на пер'і выдатна зліваліся з сухімі сцяблінкамі...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ