Некаторыя вялікамаштабныя кампутарныя сімуляцыі могуць значна пераацэньваць уздзеянне зменаў клімату на біяразнастайнасць у асобных рэгіёнах.
Нядаўна апублікаваны артыкул у часопісе Science кажа пра тое, што мадэлі, якія збольшага здольныя прадугледзець агульныя заканамернасці, не працуюць добра там, дзе трэба ўлічваць лакальныя асаблівасці, такія як тапаграфія і мікраклімат. Менш маштабныя сімуляцыі падзеяў, якія улічваюць пералічаныя вышэй фактары, выдаюць больш аптымістычную імавернасць падзей.
- 10.11.2009 - 21:24 | Harrier
- 10.11.2009 - 00:58 | Harrier
Доўгачаканае перапрацаванае і дапоўненае выданне знакамітага палявога вызначальніка птушак Collins Bird Guide, by Killian Mullarney, Lars Svensson, Dan Zetterström and Peter G Grant, чакаецца з друку ўжо на пры канцы лістапада.
Новае выданне таўсцейшае папярэдняга на 10%, у ім 24 новых развароты і інфармацыя пра прыкладна 40 новых відаў птушак (галоўным чынам тых, статус якіх быў падняты з падвідаў да відаў). Грунтоўна была перапрацаваная інфармацыя пра вадаплаўных птушак, буравеснікаў, коўраў, сокалападобных, журавоў, вялікіх чаек, галубоў, туркавак, соваў, свірстуноў, драздоў, падкаменак, іншых дробных вераб’іных (warblers), валасяніц, грычуноў і амерыканскія віды вераб’іных. Для гэтых груп былі папраўлены мапы і малюнкі. - 10.11.2009 - 00:19 | Harrier
Чарговы з'езд ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) не адбудзецца, як звычайна, ў апошнюю суботу лістапада - г.зн. 28 лістапада 2009г.
Ў сувязі з эпідэміяй грыпу яго вырашана перанесці на іншы тэрмін. Разам са з'ездам, пераносяцца і іншыя мерапрыемствы, правядзенне якіх было прымеркавана да яго правядзення. А менавіта, сэмінары па ТВП і для студэнтаў.
Дата правядзення з'езду стане вядомая не раней за 20 лістапада, калі яна будзе абмяркоўвацца на паседжанні Центральнага Савету АПБ.
- 09.11.2009 - 20:30 | Harrier
Шведзкі праект “100 балот” (“100 Wetlands”) дасягнуў амаль палову свайго запланаванага выніку – аднавіць сто лясных балот і забалочаных месцаў да канца 2010 году. Шматлікія балоты па ўсёй Еўропе былі асушаныя, асабліва маштабна гэты працэс адбываўся ў мінулым стагоддзі. Ў Швецыі менш чым адна чацвёртая былых забалочаных тэрыторый захавалася ў больш-менш натуральным стане. У апошнія гады, аднак, адзначаны трэнд па аднаўленню асушаных тэрыторый.
- 09.11.2009 - 16:31 | Harrier
Апошняе абнаўленне Чырвонага Спісу знікаючых відаў Міжнароднага Звязу аховы прыроды (IUCN Red List of Threatened Species) паказала, што 17291 від з 47677, стан і колькасць якіх ацэньваліся, знаходзiцца пад пагрозай знікнення. Глабальная асацыяцыя BirdLife International адказвае за частку Спісу, які ўтрымлівае птушак. У гэтай частцы да катэгорыі Крытычна пагражаемы (Critically Endangered) аднесены 192 віды, што на 2 віды птушак больш, чым у мінулым годзе.
- 09.11.2009 - 02:04 | Kiolk
Не за гарой ужо новы год - 2010. З гэтай нагоды праект BirdWatch.by вырашыў падрыхтаваць для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў серыю календарыкаў на гэты год. Пры гэтым, для іх будуць выкарыстаны здымкі з галерэі сайта. Па добрай традыцыі, усе крыстальнікі сайта змогуць паўдзельнічаць у падрыхтоўцы дадзенай серыі.
- 06.11.2009 - 18:52 | Harrier
Пасля амаль двухтыднёвага гасцявання ў фае галоўнага корпусу Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту, фотавыстава Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ перабралася ў Астравецкі раён.
Там, на працягу бліжэйшага месяца ў памяшканні бібліятэкі з характэрнай і адпаведнай тэме выставы назвай вёскі – Варона – яе і паглядзяць тысячы вучняў мясцовых школаў і жыхароў. - 06.11.2009 - 17:51 | Harrier
Самыя першыя крокі былі зроблены ў рамках міжнароднага праекту, каб выратаваць самы рэдкі від качак у Свеце – крытычна пагражаемага мадагаскарскага нырка.
На пры канцы 1990х гадоў гэты від качак пачалі лічыць зніклым, але ў 2006г. атрымалася іх “пераадкрыць”, і від адразу атрымаў статус крытычна пагражаемага. Ныркі адзанчаны толькі на адным вулканічным возеры на Мадагаскары.
Раней у гэтым годзе камандзе даследчыкаў з Wildfowl & Wetlands Trust (WWT) і Durrell Wildlife Conservation trust удалося ўбачыць толькі шэсць самак гэтага віду. - 06.11.2009 - 00:16 | Harrier
Новыя доказы былі знойдзены на тое, што марскі і снежны зуйкі – генетычна адрозніваюцца на столькі, што павінны лічыцца асобнымі відамі, не гледзячы на тое, што знешне вельмі падобныя.
Навукоўцы з універсітэтаў Bath і Sheffield аналізавалі ДНК 166 птушак з дзвюх розных амерыканскіх папуляцый снежнага зуйка (Snowy Plover), чатырох эўразійскіх папуляцый марскога зуйка і адной афрыканскай блізкага віду – белагаловага зуйка (White-fronted Plover). - 03.11.2009 - 12:41 | Peregrinus
Бразильские студенты устроили своеобразный "санаторий" для покалеченных и брошенных птиц, сообщает агентство Ассошиэйтед Пресс. Ветеринары-добровольцы обучают пернатых заново ориентироваться в дикой природе в бразильском зоопарке, который входит в состав музея Гоэлди - одного из старейших исследовательских институтов в данном регионе.

КАМЕНТАРЫ