Сталічны дадатак найвялікшай польскай „Gazety Wyborczej” праінфармаваў пра праект стварэння штучных астравоў для гняздуючых у Варшаве крычак. Акрамя гэтага, прадугледжваецца размясціць на такіх “астравах” пластыкавых птушак і параскідваць імітацыі птушыных экскрэментаў. Праект будзе рэалізаваны ў тым ліку і на грошы Еўракамісіі праз праграму LIFE+.
- 26.10.2009 - 16:38 | Harrier
- 25.10.2009 - 00:13 | Harrier
З нечаканай заявай, цяпер выдаленай з афіцыйнага сайту, выступіла глабальная асацыяцыя BirdLife International. У заяве сцвярджалася, што ў Чырвоным Спісе наступнага, 2010 году, які BirdLife рыхтуе як афіцыйны Спіс Міжнароднага Звязу аховы прыроды (IUCN), асацыяцыя больш не будзе выдзяляць шатландзкага крыжадзюба Loxia scotica за асобны від птушак.
- 20.10.2009 - 22:55 | Harrier
Паводле паведамлення Аляксандра Ясевіча, сябра АПБ са Смаргоні, мясцовы паляўнічы перадаў яму тры кальцы ад застрэленай ім 11 кастрычніка самкі шэрай гусі: блакітныя пластыкавае нашыйнае, пластыкавае з нагі і металічнае з надпісам: BTO Nat.Hist. Museum London SW7 1264721. Як толькі адказ ад брытанскіх калег будзе атрыманы, аб часе і месцы кальцавання гэтай птушкі мы будзем інфармаваць на нашым сайце.
- 19.10.2009 - 01:06 | Harrier
План пабудаваць ферму ветракоў для выпрацоўкі электрычнасці быў адкінуты з-за небяспекі для арлоў-маркутоў. Шатландзкае прадстаўніцтва RSPB прывітала гэтае рашэнне Шатландзкага Ўраду. Урад вырашыў, што 14 ветраных турбін кампаніі Stacain, якія яна хацела пабудаваць каля Inveraray у Argyll і Bute могуць сур’ёзна паўплываць на жыццяздольнасць адной з самых прадуктыўных тэрыторый арлоў-маркутоў у Шатландыі.
- 18.10.2009 - 22:06 | Harrier
Унікальныя здымкі атрымалі навукоўцы дзякуючы невялічкім камерам, якія змясцілі на спінах чорнабровых альбатросаў. Аказалася, што альбатросы харчуюцца разам з касаткамі. Птушкі падбіраюць галоўным чынам тыя рэшткі, што заставяць пасля сябе гэтыя марскія млекакормячыя.
- 17.10.2009 - 23:29 | Harrier
Упершыню афіцыйны уэб-сайт глабальнай асацыяцыі BirdLife International www.birdlife.org пачаў прымаць і размяшчаць рэкламу, каб сабраць больш грошай на кампаніі і праекты па ахове птушак.
“Мы вырашылі пускаць рэкламу на нашым сайце, каб дапамагчы фінансава нашым тэрміновым глабальным прыродаахоўным акцыям” – заявіў д-р Марка Ламбэрціні (Dr Marco Lambertini), выканаўчы дырэктар BirdLife. “Гэта падобна на тое, як размяшчаць рэкламу ў часопісе або газэце, толькі больш экалагічна і танней для адміністратара”. - 16.10.2009 - 13:58 | Harrier
Лакальная газэта паведаміла, што тысячы забітых дзікіх трусікаў спальвае адна з ТЭЦ у цэнтральнай Швецыі.
Такім чынам Стакгольм змагаецца са знішчэннямі, да якіх прыводзіць гэты інтрадуцэнт у мясцовых парках і іншых зялёных зонах.
Дзікія трусікі ніколі не былі абарыгеннымі для Швецыі жывёламі, і, хутчэй за ўсё, гэта шматлікія патомкі збеглых або адмыслова выпушчаных у прыроду былых хатніх гадаванцаў. - 15.10.2009 - 23:54 | Harrier
Каралеўскае таварыства абароны птушак (Royal Society for the Protection of Birds (RSPB)) паведаміла, што яго супрацоўнікі атрымліваюць здзіўляючую колькасць паведамленняў пра тое, што розныя віды адначасова выкарыстоўваюць гнездавыя скрыні. Адзін з самых цікавых выпадкаў прадстаўлены на здымку: гнездавую скрыню, зробленую і размешчаную для сіпухі, адначасова выкарыстоўвалі сокалы-пустальгі. Адзначаны выпадкі сумеснага карыстання такім “жыллём” сіпух і кавак. Акрамя сярэдніх відаў птушак, зарэгістраванае адначасовае гнездаванне ў адных і тых жа сінічніках-дуплянках сініх і вялікіх сініц і пярэстай валасяніцы.
- 15.10.2009 - 00:07 | Harrier
Скопы, якія вылупіліся на гняздзе ў рэзерваце Шатландзкага прадстаўніцтва Каралеўскага таварыства абароны птушак (RSPB Scotland) Loch Garten каля Aviemore і атрымалі імёны Rothes і Mallachie, былі забяспечаны спадарожнікавымі перадатчыкамі. Гэта дзве маладыя самкі з трох птушанят, якія вывеліся сёлета ў пары скоп з імёнамі EJ і Odin.
Сёння абедзве маладыя птушкі даляцелі да Афрыкі. Rothes лятае вакол астравоў Bijagos у Гвінэі-Бісаў, а яе сястра Mallachie дабралася да Алжыру і цяпер знаходзіцца ў мяжы гэтай краіны з Заходняй Сахарай і Маўрытаніяй. - 14.10.2009 - 23:34 | Harrier
Дзякуючы мэтанакіраваным пошукам толькі для заходніх ваяводзтваў Польшчы (Wielkopolski, Ziemi Lubuskiej i Pomorza Zachodniego) атрымалася сабраць дадзеныя пра амаль 150 рэгістрацый чорнай вароны (Corvus corone corone) і яе гібрыдаў з шэрай варонай за апошнія гады. Дадзеныя пра такія назіранні даслалі дзесяткі чалавек.
Прагляд літаратурных крыніц і дапамога бёдуотчараў і орнітолагаў з іншых рэгіёнаў Польшчы дазволілі сабраць яшчэ 120 рэгістрацый гэтага заходнееўрапейскага падвіду вароны.

КАМЕНТАРЫ