г.Высокае
Птушка назіралася у старым Высокаўскім парку, на мяжы парка і старога зарослага сада. Я заўважыў птушку ў некалькіх метрах на старой сасне, маю ўвагу прыцягнула доўгая дзюба паўзунка. Каб лепей разглядзець птушку, уключыў гук караткапальцага паўзунка і паклаў тэлефон на суседняе дрэва. Птушка адразу адрэагавала і падляцела (звычайныя паўзункі ў мяне ніколі не рэагавалі на голас караткапальцага паўзунка).
Я разумею, што вызначальнай рысай паўзункоў з'яўляецца голас, але гэта птушка, нажаль, зусім не падавала яго.
Рысы, якія, на маю думку, могуць сведчыць аб тым, што гэты паўзунок можа быць караткапальцы:
- доўгая дзюба
- кароткі пазур
- роўная "лесвічка" на крылах
- белыя канцы крылаў
- рэакцыя на пазыўку (ускосна)
- падыходзячы біятоп (і блізка ад польскай мяжы)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ