Хадулачнік (Himantopus himantopus)

Аўтары Назірання

Віктар Натыканец, Ірына Самусенка

Дата назірання
Месца Назірання

паміж в. Крэмна і г.Тураў, Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці.

 1 пара (?).

Каментары

Віктар Натыканец назіраў 1 птушку 2 разы (праз гадзіну ці каля таго) ў тым жа месцы на лужынах недалёка ад русла Прыпяці ранкам, калі з узыходам сонца праводзіў качыныя ўлікі, а потым з іх вяртаўся. Таму я вырашыла скарыстацца шанцам пабачыць новы для сябе від. Якраз мае "палявыя" інтарэсы ў гэты дзень былі ў тым жа кірунку. Больш за гадзіну я соўкалася туды-сюды, выглядвала птушку ў бінокль, тэлефанавала Віктару дзеля ўдакладнення абставін назірання, але без поспеха. Зусім недалёк у малой сажалцы купаліся дзеці, прайшоў нейкі рыбак (іх напэўна яшчэ не было з самага ранняга ранку, калі хадзіў Віктар). Прыйшлося ісці далей па справах. Паміж іншым я праверыла і тое месца, дзе хадулачнікі і шыладзюбка назіраліся ўвесну. На меліяраваных сельгасземлях, што былі залітыя раней паводкай, а потым з-за прарыва дамбы былі ўвогуле затопленыя на нейкі час.

Калі я вярталася са сваіх улікаў, не вытрамала і зноў адвярнула на тое месца, дзе Віктар назіраў птушку. І зноў па нулях. Збіралася ўжо вяртацца на базу, бо застаўся яшчэ запланаваны кавалачак работы недзе ў бок ад тых мясцін. Дапамог нечаканы выпадак. Нейкі дзядок ў поймавых сажалках лавіў рыбу таптухай і падняў некалькі дзесяткаў кулікоў. Ад мяне мо метраў за 300-400. Сярод іх ў бінокль я пабачыла і хадулачніка. Ламанулася напрасткі, как пабачыць бліжэй і зрабіць больш менш годныя здымкі. Ішла пакуль брудная поймавая вада стала вышэй за пояс. Таму вырашыла вярнуцца за заплечнікам, і па дзедавым маршруце выйшла на месца, дзе ўзнялася да пары яшчэ адна птушка. Абедзве птушкі турбаваліся асабліва моцна на пляцоўцы ў недзе 200-300 м. Крычалі хадулачнікі даволі моцна, гучней за кнігавак і іншых кулікоў. Па паводзінах складалася ўражанне, што недзе павінны быць птушаняты ці гняздо з наседжанымі яйкамі. Я не стала доўга турбаваць птушак. Увечары разам з Паўлам і Наталлей мы яшчэ раз завіталі на тое месца. Па меркаванню нашых кулікаведаў таксама складвалася, што там павінны быць птушаняты. На наступны дзень я вярталася ў Мінск. Павел і Ко спрабавалі знайсці птушанят, але не атрымалася. Вельмі высокая трава, што расце купінамі і ў якой могуць хавацца малыя. Наталля кажа, што чула галасы малых. Пакуль новых звестак з Турава, як я ведаю, няма. 

 

  

 Дзякуй за цікавыя падрабязнасці! Калі птушкі хваляваліся ды Наташа яшчэ птушанятаў чула, то тады віншую з яшчэ адным выпадкам гнездавання хадулачнікаў у Беларусі.