? Горная чачотка (Carduelis flavirostris)

Аўтары Назірання

Юры Квач

Дата назірання
Месца Назірання

Лідскі раён, Гродзенская вобласць

Некалькі птушак разам у вялізнай групе прыкладна з 200 канаплянкамі, а таксама зелянушкамі і чыжамі.

 

Каментары

У канаплянак ні летам, ні зімой няма такіх вялікіх прадольных цёмных рысак ні знізу цела, ні тым больш на спіне.

Канаплянкі побач сядзяць для параўнання.

Ананім (госць) - 12.01.2015 - 03:06

In reply to by Harrier

Нет здесь чечёток. Хотя бы по верху головы посмотреть. У коноплянки она однотонная, у горной чечётки пёстрая.

странные птицы. у чечёток вроде потемнее перед должен быть, плюс уса вообще нет, и на крыльях белый еле заметный. нижние обведённые птицы, наверное, всё ж чечётки, а у верхней слишком белые пятна на крыле и хвосте. но она полосатая! гибрид, не иначе :D

Вызначаў птушак на некалькіх далёкіх здымках (для Юрыя) я. Не зусім жоўты колер дзюбы я спісваю на якасць здымка і адлегласць да птушак. 

На жаль, больш часу весці гэтую карысную дыскусію з'явіцца ў мяне толькі позна ўвечары. Тады ж - калі ўсё яшчэ будзе ў гэтым патрэба - выкладу здымкі Юрыя ў большым памеры.

Дзякуй усім за каментары - канаплянак і я на здымку бачу). Для карысці справы хацелася б разбору канкрэтных рысаў і іх адсутнасці-прысутнасці ў розных відаў.

 

Дзякуй усім за пільнасць!

Я знайшоў у Сеціве здымкі канаплянак з падобнымі цёмнымі плямкамі на спіне і знізу цела (раней думаў, што гэта асноўная рыса горных чачотак - разам з жаўтаватай дзюбай). Атрымліваецца, што асноўная рыса ўсё ж стракатая галава ў чачотак + жаўтаватая дзюба.

Прагляжу ўсе фоткі Юрыя яшчэ раз і напішу, ці нешта падобнае на іх ёсць.

 

 

 

У Дз.Якубовіча вельмі добрая падборка фотаздымкаў менавіта горных чачотак. Паглядзіце, калі ласка, каб ведаць, як насамрэч выглядае гэтая птушка.