Сняжурка (Plectrophenax nivalis)

Аўтары Назірання

Дз.Вінчэўскі і М.Гулінскі (фота)

Дата назірання
Месца Назірання

бераг вадасховішча ў в.Карозічы, Гродзенскі раён і вобласць

29 птушак прыляталі і нечакана адляталі харчавацца насеннем траваў на бераг вадасховішча і дарогу на дамбе шмат разоў. Пры гэтым зусім не баяліся пралятаць значныя кавалкі над вадой.

Другая рэгістрацыя для гэтай зімы і пятая для 2015 году.

 

Каментары

Мы ведалі раней пра раптоўныя,здаецца, нічым не абаснаваныя адлёты сняжурак раней - калі ганяліся, каб сфатаграфаваць іх, па заснежаных дарогах. Але сёння яны праявілі сваю баязлівасць столькі разоў, раз за разам адлятаючы і праз нейкі час вяртаючыся на тыя самыя месцы, перад гэтым пралятаючы кругі па некалькі сотняў метраў, што ў мяне радзілося новае прыслоўе: сцыклівы, як сняжурка.

І ўсё роўна я люблю іх найбольш сярод усіх нашых зімовых птушак!