=Жураўлі на Палессе ляцяць=

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

22/10 выпаў час наведацца да журавоў. Месцы іх восеньскіх збораў даволі пастаялыя.

Так атрымалася, што гэта ўжо другое такое месца, але больш цікавае. Яно як і першае знаходзіцца на былым балоце нізіннага тыпу, напэўна, гэта больш характэрна для усходняга палесся. Канешне на асушаным балоце зараз восеньскае поле з сабраным збожжам і кукурузай. Заразумела, гэта і вабіць жураўля, как добрымі пачастункамі прыгатавацца да дорогі ў цяпло.

Хоць прыблізна ведаючы месцы збора птушак, знайсці іх асабліва раніцай не так складана. Голас гэтых птушак разносіцца вельмі далёка. Чую-не чую. Так, прасцей канешне спытаць у каго? Ну канешне у маладога, яшчэ соннага пастуха, які крочыць за сваім багаццем мне на сустрач.

-       Добрай раніцы ці не чулі вы побач з вёскай як крычаць жураўлі?

-       Каго? Нічога не ведаю.

-       А можа ведаеце дзе побач з вёскай расла кукуруза?

-       Не. Не ведаю...

Вось так...

Ну нічога. Галоўнае не губляць надзей!

Добрая дарога праз поле, але толькі бачна яе на 10 метраў ад лабавого шкла. Кругом такі туман, такое адчуванне, што апынуўся ў кіно пра беларускіх партызанаў. Бінокаль зусім не патрэбны быў нават да 11 гадзін! Ну трэба ж канешне пачуць гэты трубны гук. Спыняюся, глушу матор... Дастаткова было выйсці толькі галаве -  ўсё было чутна адразу! З трох старон, а здалося, што ўсюды жураўлі! Ну пачуць атрымалася. Галасы гучалі даволі побач, самы блізкі прыкладна 30 метраў. Ввельмі густы туман добра схаваў усё.

Прырода ў гэту раніцу зрабіла з кожнай раслінай сапраўдную казку. Амаль да адзінаццаці гадзін я назіраючы на казку праз аб’ектыў, адчуваў я сябе на канцэрце. Часам здавалася што птушкі паўсюль.

УЖО ПОТЫМ КАЛІ СОНЕЙКА ДАКРАНУЛАСЯ ПРОМНЯМІ ДА БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ Я УБАЧЫЎ УСЮ ЯГО ГЛЯБІНЮ І ПРЫГАЖОСЦЬ!

КАЗКА!

Потым адехаўшы ад жураўліных мясцін заўважыў гэтую самку луня. Ну канешне я яе не вызначыў. Тым цікавай паразважаць разам на гэты конт! Птушак было дзьве. На здымачках адна і тая ж птушка.

Разважаем... :-)

 

Каментары

 прыгожыя восеньскія малюнкі. А самка палявога луня, зараз іншых немагчыма ўбачыць, яны ў Афрыцы. Цікава, што жураўлі так поздна сідзяць. А начуюць яны там дзе?

Прыемныя здымкі. А жураўлі і сапраўды неяк позна, ды яшчэ ў такой колькасьці...

Луні, канешне, палявыя - можа і зімаваць там будуць - калі гэта вялікае адкрытае месца з шматгадовымі травамі і/або убранымі, але не ўзаранымі зерневымі.