Учора ўвечары пасьля дажджу ўсёй вялікай сям'ёй з'ездзілі на Беражаны.
Перад самымі сажалкамі сустрэлі ахоўніка, які прывітаўся і паведаміў, што па перыметру сажалкі абцягваюць новым калючым дротам. Да таго ж яшчэ адна добрая навіна для птушак і бёдуотчараў: у адну з сажалак запусьцілі таўсталобікаў і амураў (?), каб тыя выядалі расьліннасьць. Таму часам заяжджае міліцыя і ганяе рыбакоў.
Птушак было параўнальна няшмат: акрамя вялікіх белых чапляў (каля 25 птушак), якія паступова ўсе расьселіся на навакольных соснах, сустрэлі 4-5 вывадкаў крыжанак (адзін з 14 вялікіх птушанят!), 2 белых бусла, 4-6 белашчокіх крычак, вывадак падрослых гогалей з 9 птушак, некалькі шэрых чапляў, чорнага бусла і вялікіх маладых кнігавак. Малады малы зуёк бегаў паміж сажалкамі, з крыкамі цякуны (5-6 птушак) таксама пераляталі з адной на адну.
Ў адным месцы на дамбе сабраліся каля 30 маладых і дарослых белых плісак.
Хмары, хаця і зьбіраліся, не пасьпелі прагнаць нас дажджом і, павячэраўшы ў палявых умовах, мы вярнуліся дахаты.
На здымках:
маладыя гогалі;
маладыя крыжанкі;
малады малы зуёк;
прыгожы вусень нейкага бражніка.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 25.07.2009 - 21:37
Забыў дадаць, што белашчокіх
Забыў дадаць, што белашчокіх рыбачак я на Беражанах адзначыў першы раз.
АV (госць) - 27.07.2009 - 13:00
птушкі, якіх мажліва мы
Oh-Voegel - 30.07.2009 - 23:51
In reply to птушкі, якіх мажліва мы by АV (госць)
а я сегодня там побывал
а я сегодня там побывал (30/07, 16:00-20:30 ). незначительные изменения, даже на новое назиранне не тянет:
крачек нет никаких, оз. чаек- 3 молодые. из куликов на первом пруду- около 30 фифи, 2 улита, 1 травник, 1 чернозобик.
Harrier - 31.07.2009 - 00:13
In reply to а я сегодня там побывал by Oh-Voegel
Кіркун файны выйшаў - як на
Кіркун файны выйшаў - як на скалу стаіць! Але нейкі надта ж цёмны...
Oh-Voegel - 31.07.2009 - 00:19
In reply to Кіркун файны выйшаў - як на by Harrier
тёмный. поэтому только здесь
тёмный. поэтому только здесь ему и место, техническое фото в комментарии, просто для подтверждения. должон быть по-лучше, может и в галерею закину.
Harrier - 31.07.2009 - 00:59
In reply to тёмный. поэтому только здесь by Oh-Voegel
Цёмны не ў сэнсе фоткі, а ў
Цёмны не ў сэнсе фоткі, а ў сэнсе птушкі...
Oh-Voegel - 31.07.2009 - 01:01
In reply to Цёмны не ў сэнсе фоткі, а ў by Harrier
уже в галерее она же, в
уже в галерее она же, в лучшем качестве. вроде, вполне обычный чернозоб(?).
Kiolk - 31.07.2009 - 08:19
In reply to уже в галерее она же, в by Oh-Voegel
Сапраўды, тут ён
Сапраўды, тут ён чорнавалёвы...
Хутчэй за ўсё гэта іншы падвід (раса), бо ў Тураве лавілі стракатых...
Harrier - 31.07.2009 - 10:56
In reply to Сапраўды, тут ён by Kiolk
Падобны на падвід alpina - з
Падобны на падвід alpina - з Паўночнай ФеннаСкандыі.
АV (госць) - 31.07.2009 - 14:00
In reply to Падобны на падвід alpina - з by Harrier
по брюху - альпина, а по
Kiolk - 02.08.2009 - 13:03
In reply to по брюху - альпина, а по by АV (госць)
Самы імаверны варыянт
Самы імаверны варыянт вызначыць, гэта калі трымаеш у руках...
Harrier - 02.08.2009 - 13:19
In reply to Самы імаверны варыянт by Kiolk
Зусім у гэтым не ўпэўнены:
Зусім у гэтым не ўпэўнены: калі птушка ў руках, з'яляецца столькі новых дэталяў, што заблытацца ў іх вельмі лёгка...:)
Kiolk - 02.08.2009 - 13:40
In reply to Зусім у гэтым не ўпэўнены: by Harrier
...згодзен, што нельга быць
...згодзен, што нельга быць упэўненым, але як кажа народная арніталагічная мудрасць: лепей вялікі кіркун у руццэ, чым жоўтая чапля ў небе....
АV (госць) - 02.08.2009 - 19:45
In reply to ...згодзен, што нельга быць by Kiolk
с этим точно не согласен, для
Kiolk - 02.08.2009 - 20:36
In reply to с этим точно не согласен, для by АV (госць)
Ну гэта як сказаць... Падчас
Ну гэта як сказаць...
Падчас летніка ў Тураве, калі на 10 с. вылецела чапля, і адныя вызначылі яе як егіпецкая, а частка як жоўтую, што Тут зробіш, цікава гэты выпадак падаваўся на БАФК... Пры тым з абодвух бакоў былі Добрыя спецыялісты...
Таму падаецца, лепей дакладна вызначыць кіркуна, чым гадаць, дык хто ж там быў...
Ды і ў кожнага свае жоўтыя чаплі ў галаве...
А як там на Волме справы з кулікамі...?
АV (госць) - 31.07.2009 - 14:01
In reply to Падобны на падвід alpina - з by Harrier
266 на счетчике кстати ,
Falcon - 09.09.2012 - 16:12
Гусеница среднего винного
Гусеница среднего винного бражника.