24-07-2009: сажалкі "Азота" - вялікія белыя чаплі ды белашчокія рыбачкі

Учора ўвечары пасьля дажджу ўсёй вялікай сям'ёй з'ездзілі на Беражаны.

Перад самымі сажалкамі сустрэлі ахоўніка, які прывітаўся і паведаміў, што па перыметру сажалкі абцягваюць новым калючым дротам. Да таго ж яшчэ адна добрая навіна для птушак і бёдуотчараў: у адну з сажалак запусьцілі таўсталобікаў і амураў (?), каб тыя выядалі расьліннасьць. Таму часам заяжджае міліцыя і ганяе рыбакоў.

Птушак было параўнальна няшмат: акрамя вялікіх белых чапляў (каля 25 птушак), якія паступова ўсе расьселіся на навакольных соснах, сустрэлі 4-5 вывадкаў крыжанак (адзін з 14 вялікіх птушанят!), 2 белых бусла, 4-6 белашчокіх крычак, вывадак падрослых гогалей з 9 птушак, некалькі шэрых чапляў, чорнага бусла і вялікіх маладых кнігавак. Малады малы зуёк бегаў паміж сажалкамі, з крыкамі цякуны (5-6 птушак) таксама пераляталі з адной на адну.

Ў адным месцы на дамбе сабраліся каля 30 маладых і дарослых белых плісак.

Хмары, хаця і зьбіраліся, не пасьпелі прагнаць нас дажджом і, павячэраўшы ў палявых умовах, мы вярнуліся дахаты.

На здымках:

маладыя гогалі;

маладыя крыжанкі;

малады малы зуёк;

прыгожы вусень нейкага бражніка.

 

 

 

Фотаздымкі

Каментары

АV (госць) - 27.07.2009 - 13:00

птушкі, якіх мажліва мы прапусцілі: Wednesday July 22nd 2009 Black Scoter, Melanitta nigra americana Noarootsi Estonia (NW) Male migrating at Pххsaspea, the 1st record for Estonia if accepted. (source: Lintutiedotus) Monday July 20th 2009 Greater Sand Plover, Charadrius leschenaultii Noarootsi Estonia (NW) 1 at Haversi, 1st record for Estonia. Picture (source: RariLiin) Sunday July 19th 2009 Great Skua, Stercorarius skua Lithuania Immature migr NW at Juodkrante. (source: Krister Castren) Friday June 12th 2009 Booted Warbler, Hippolais caligata Setumaa Estonia (SE) 4 pairs and 2 singing males in Veretina and surroundings Picture (source: Rariliin) Tuesday June 2nd 2009 Eurasian Black (Cinereous) Vulture, Aegypius monachus Latvia 1 at near the road Valmiera - Mazsaca, N Latvia, 10th record for Latvia. Picture (source: www.funtaputni.lv) http://tarsiger.com/news/index.php?sp=est&lang=eng Было б добра скідваць ім нашыя рэдкасці...

а я сегодня там побывал (30/07, 16:00-20:30 ). незначительные изменения, даже на новое назиранне не тянет:

крачек нет никаких, оз. чаек- 3 молодые. из куликов на первом пруду- около 30 фифи, 2 улита, 1 травник, 1 чернозобик.

тёмный. поэтому только здесь ему и место, техническое фото в комментарии, просто для подтверждения. должон быть по-лучше, может и в галерею закину.

 ...згодзен, што нельга быць упэўненым, але як кажа народная арніталагічная мудрасць: лепей вялікі кіркун у руццэ, чым жоўтая чапля ў небе....

с этим точно не согласен, для орнитолога рыжая цапля в небе, лучше, чем чернозобик в руке. Кстати сегодня одну видели на Волму, молодая птица, Анджей хорошо ее снял. Может где на юге Беларуси и выввелась:-)

 Ну гэта як сказаць...

Падчас летніка ў Тураве, калі на 10 с. вылецела чапля, і адныя вызначылі яе як егіпецкая, а частка як жоўтую, што Тут зробіш, цікава гэты выпадак падаваўся на БАФК... Пры тым з абодвух бакоў былі Добрыя спецыялісты...

Таму падаецца, лепей дакладна вызначыць кіркуна, чым гадаць, дык хто ж там быў...

Ды і ў кожнага свае жоўтыя чаплі ў галаве...

А як там на Волме справы з кулікамі...?