У невялікім, але прыгожым горадзе на Гарадзеншчыне недалёка ад вадаёмаў у любімай зоне адпачынку жыхароў горада і яго гасцей па абапал цэнтральнай вуліцы ўсталяваныя дзве вялікія стылізаваныя драўляныя скульптуры, ў якіх лёгка можна пазнаць гусей.
Цікава, што адна са скульптур знаходзіцца насупраць будынкаў калегіюму каталіцкага ордэна піяраў, дзе з 1785 на працягу двух гадоў выкладаў біялогію наш зямляк, будучы прафесар Віленскага ўніверсітэту і аўтар першых падручнікаў па заалогіі для школ Беларусі (першае выданне выйшла ў 1807г.) Станіслаў Баніфацы Юндзілл (1761 – 1847). Прыемна, што менавіта на Шчучыншчыне, з якой звязана частка жыцця двух самых славутых орнітолагаў, якія нарадзіліся ў Беларусі: заснавальніка беларускай орніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853) і акадэміка Тадэвуша Іваноўскага (Іванаўскаса) (1882-1970), заснавальніка літоўскай орніталогіі, з’явіліся такія своечасовыя скульптуры.
Шэры гусь быў абраны птушкай 2009 году, каб прыцягнуць увагу грамадзкасці да пазасталага толькі ў Беларусі і некаторых рэгіёнах Расіі вясновага палявання на птушак. На жаль, пад стрэлы трапляюць не толькі мігрыруючыя праз нашу краіну белалобая гусь і гусь-гуменніца, але таксама і шэрая гусь (гняздуючая папуляцыя якой не перавышае ў Беларусі 300 пар), і нават глабальна знікаючы від птушак - гусь-піскулька.
Дарэчы, з-за таго, што шэрыя гусі з Расіі практычна не ляцяць праз нашу тэрыторыю, беларускія паляўнічыя з пачаткам восеньскага палявання (з 1 жніўня) маюць легальную магчымасць забіваць і так знікаючых у Беларусі шэрых гусей.
Таму такі напамін аб прыгажосці нашых птушак і крохкасці дзікай прыроды у выглядзе драўляных выяваў гусей вельмі своечасовы.
Да гэтага помнікі птушкам у Беларусі былі ўсталяваныя ў Баранавічах - дамоваму вераб’ю (Птушцы 2003 году) і куліку-марадунцы – сёлета ў Тураве (пра гэта на нашым сайце можна пагл. тут: .http://www.birdwatch.by/news/218 )
Дзьмітры Вінчэўскі, Горадня- Шчучын- Горадня,
Гродзенскае абласное аддзяленне ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
Здымак Ігара Варкулевіча
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
АV (госць) - 31.07.2009 - 17:05
может это не гусь?:-)
АV (госць) - 31.07.2009 - 17:05
258! на лічыльніку!
Harrier - 31.07.2009 - 17:22
In reply to может это не гусь?:-) by АV (госць)
Чаму ж не гусь? Сапраўдная
Чаму ж не гусь? Сапраўдная гусь - па галаве і шыі бачна. А як назавем шэрай, дык і будзе прысвечана Птушцы 2009 году.
АV (госць) - 31.07.2009 - 23:49
254! Ogo!
Harrier - 01.08.2009 - 10:08
In reply to 254! Ogo! by АV (госць)
Зранку ўжо на 250м месцы!
Зранку ўжо на 250м месцы! Здаецца, такога ў нас яшчэ не было...
Luna - 02.08.2009 - 00:25
In reply to Зранку ўжо на 250м месцы! by Harrier
у мяне зараз 247
у мяне зараз 247
Harrier - 02.08.2009 - 13:00
In reply to у мяне зараз 247 by Luna
І гэты рэкордны рэйтынг
І гэты рэкордны рэйтынг пабіты - сёньня мы на 239м месцы!
Luna - 02.08.2009 - 23:30
In reply to І гэты рэкордны рэйтынг by Harrier
ужо на 234!!
ужо на 234!!
Harrier - 03.08.2009 - 00:05
In reply to ужо на 234!! by Luna
Яшчэ толькі 5 хвілін, як
Яшчэ толькі 5 хвілін, як пачаўся панядзелак, а ўжо 232-е месца.
АV (госць) - 03.08.2009 - 11:07
In reply to Яшчэ толькі 5 хвілін, як by Harrier
224! похоже все бёдуотчеры на
Harrier - 03.08.2009 - 12:13
In reply to 224! похоже все бёдуотчеры на by АV (госць)
Ды наадварот - у полі, таму
Ды наадварот - у полі, таму на свае сайты не заходзяць... Або нашы на наш павалілі - я спецыяльную рассылку рабіў з-за абвестак.
АV (госць) - 03.08.2009 - 14:17
In reply to Ды наадварот - у полі, таму by Harrier
221: даешь клуб 200!