У Гродне з’явілася птушка, падобная да ружовага голуба

     Мясцовыя СМІ пішуць, што некаторыя гродзенцы бачылі ружовага голуба, які пасяліўся ў раёне ракі Гараднічанка, за будынкам гарвыканкама.
     Спецыялісты, аднак, сцвярджаюць, што ружовы голуб не мог апынуцца ў гэтых мясцінах. Як патлумачыў БелаПАН спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сяргей Зуёнак, ружовы голуб — знікаючы від галубоў, занесены ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды. Лічыцца, што гэтыя птушкі водзяцца толькі на востраве Маўрыкій у Індыйскім акіяне. Пэўны час ружовы голуб знаходзіўся на мяжы знікнення і быў выратаваны дзякуючы намаганням спецыялістаў Джэрсійскага заапарка Джэралда Дарэла.


     На сёння ў свеце на волі налічваецца ўсяго каля 25 асобін гэтых птушак, яшчэ прыкладна 150 асобін жывуць у заапарках і знаходзяцца ў арніталагічных калекцыях.
     Таму, адзначаюць спецыялісты, ружовы голуб ніяк не мог апынуцца ў Гродне. Хутчэй за ўсё, гэта свойская парода голуба незвычайнага выгляду.

Паліна Жураўлёва, БелаПАН

Здымак свойскага галуба з www.barcodinglife.org

Comments

Сёньня тэлефанавалі з Гарадзенскага ТБ, пыталі пра гэтую птушку - рэдактарка сказала, што атрымалася зьняць. Распавёў пра шызых галубоў, пра "адключэньне" адбору ў афарбоўцы. Але цікава паглядзець, што ж там за голуб насамрэч - у каго ёсьць БТ (?) - паглядзіце, можа пакажуць у навінах.

правильно, а чего их смотреть, когда по всем каналам одно и тоже, а если часто смотреть, то и поверить можно, что мы лучше всех в мире живём!