Мясцовыя СМІ пішуць, што некаторыя гродзенцы бачылі ружовага голуба, які пасяліўся ў раёне ракі Гараднічанка, за будынкам гарвыканкама.
Спецыялісты, аднак, сцвярджаюць, што ружовы голуб не мог апынуцца ў гэтых мясцінах. Як патлумачыў БелаПАН спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Сяргей Зуёнак, ружовы голуб — знікаючы від галубоў, занесены ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды. Лічыцца, што гэтыя птушкі водзяцца толькі на востраве Маўрыкій у Індыйскім акіяне. Пэўны час ружовы голуб знаходзіўся на мяжы знікнення і быў выратаваны дзякуючы намаганням спецыялістаў Джэрсійскага заапарка Джэралда Дарэла.
На сёння ў свеце на волі налічваецца ўсяго каля 25 асобін гэтых птушак, яшчэ прыкладна 150 асобін жывуць у заапарках і знаходзяцца ў арніталагічных калекцыях.
Таму, адзначаюць спецыялісты, ружовы голуб ніяк не мог апынуцца ў Гродне. Хутчэй за ўсё, гэта свойская парода голуба незвычайнага выгляду.
Паліна Жураўлёва, БелаПАН
Здымак свойскага галуба з www.barcodinglife.org
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 31.07.2009 - 11:11
Вось і першы вынік шматлікіх
Вось і першы вынік шматлікіх артыкулаў і выступаў у СМІ пра пустальгу і чаротніцу: Людзі пачалі зьвяртаць увагу на птушак. І гэта добра!
Kiolk - 01.08.2009 - 17:15
In reply to Вось і першы вынік шматлікіх by Harrier
Можа яе пафарбавалі невядомыя
Можа яе пафарбавалі невядомыя жартаўнікі...
Harrier - 05.08.2009 - 22:55
In reply to Можа яе пафарбавалі невядомыя by Kiolk
Сёньня тэлефанавалі з
Сёньня тэлефанавалі з Гарадзенскага ТБ, пыталі пра гэтую птушку - рэдактарка сказала, што атрымалася зьняць. Распавёў пра шызых галубоў, пра "адключэньне" адбору ў афарбоўцы. Але цікава паглядзець, што ж там за голуб насамрэч - у каго ёсьць БТ (?) - паглядзіце, можа пакажуць у навінах.
Oh-Voegel - 05.08.2009 - 22:59
In reply to Сёньня тэлефанавалі з by Harrier
очень актуально. 22:55, а
очень актуально. 22:55, а навины то в 21 час.
Harrier - 05.08.2009 - 23:01
In reply to очень актуально. 22:55, а by Oh-Voegel
Ды насамрэч я не ведаю, ці
Ды насамрэч я не ведаю, ці будуць яны што паказваць і дзе. Але можа хто выпадкова ўбачыць...
Oh-Voegel - 05.08.2009 - 23:06
In reply to Ды насамрэч я не ведаю, ці by Harrier
это понятно. звонили с
это понятно.
звонили с гродненского тв, а казать будут по БТ?
Harrier - 05.08.2009 - 23:36
In reply to это понятно. звонили с by Oh-Voegel
У кожнага з каналаў ёсьць
У кожнага з каналаў ёсьць гарадзенская рэдакцыя. Я іх не гляджу, таму блытаю хто і дзе можа паказваць свае сюжэты.
Oh-Voegel - 05.08.2009 - 23:45
In reply to У кожнага з каналаў ёсьць by Harrier
правильно, а чего их
правильно, а чего их смотреть, когда по всем каналам одно и тоже, а если часто смотреть, то и поверить можно, что мы лучше всех в мире живём!