Нечаканы мігрант з Паўночнай Амерыкі, які ўжо некалькі дзён заcтаецца ў Эстоніі, стаў так папулярнай атракцыяй для заходнееўрапейскіх бёдуотчараў, што быў створаны адмысловы тур для тых, хто яго хоча ўбачыць.
Птушка, якая належыць да ўсходняга падвіду лісінай стрынаткі Red Fox Sparrow (Passerella i. iliaca) з 1 снежня, калі яна была ўпершыню адзначана ў мясцовасці Haazpsalu, - прыкладна ў гадзіне дарогі машынай ад Таліна, застаецца практычна ў тым самым месцы. Амаль няма сумневаў, што яе з’яўленню ў невялікай балтыйскай краіне дапамог карабель з Амерыкі.
На сённяшні дзень акрамя эстонскіх бёрдэраў убачыць новы для сябе від прыезжалі ўжо больш за 100 іх калег з усёй Скандынавіі і іншых краін Заходняй Еўропы.
Гэтая лісіная стрынатка – пятая птушка свайго віду, адзначаная ў Заходняй Палеарктыцы. І першая з чэрвеня 1961 году, калі таксама адна асобіна назіралася на невялікім астраўку Copeland ля узбярэжжа Паўночнай Ірландыі. Таму зразумела, што новае пакаленне бёдуотчараў не мела шанцаў бачыць гэты від у Еўропе, пакуль ён не заляцеў цяпер у Эстонію.
Адмысловы тур, хутка арганізаваны кампаніяй Estonian Nature Tours, каштуе €295 ад асобы і разлічаны на два дні знаходжання ў Эстоніі. Тур будзе існаваць, пакуль лісіная стрынатка будзе знаходзіцца ў краіне. Дагэтуль вялікія снегапады і мароз затрымалі яе над Балтыкай.
Лісіная стрынатка – звычайны і адзіны прадстаўнік свайго роду ў паўночнай і заходняй частках Паўночнай Амерыкі. Некаторыя даследчыкі вылучаюць 4 асобныя віды замест яе падвідаў, але гэта не агульна прынятае меркаванне. Летам від гняздуе ад Аляскі і Паўночнай Канады на захад і поўдзень да паўднёвай Каліфорніі і Каларада. На зіму птушкі мігрыруюць на ціхаакіянскія ўзбярэжжы ад Брытанскай Калумбіі да Каліфорніі, таксама сустракаюцца ад паўночнай Мексікі да Ілінойса і Канекцікуту.
Паводле www.birdwatch.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
На гэтую тэму:
Незвычайныя птушыныя падарожжы
З’явіўся першы чалавек, які бачыў больш 9000 відаў птушак!
Як запрацаваць на рэінтрадукцыі птушак – прыклад Шатландыі
Рэінтрaдyкаваныя птушкі прыносяць мільёны фунтаў прыбылі
Мільёны фунтаў за паказ арланаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
araty - 20.12.2012 - 12:12
А кажуць эстонскія хлопцы
А кажуць эстонскія хлопцы запаволеныя. Малайцы! Гэтак хутка змаглі арганізаваць назіранні. Нам бы так.