Cёньня, выгульваючы свайго сабачку ўздоўж Нёмана ў самым цэнтры гораду ў старога маста я ўбачыў новы для сябе від у Беларусі! Хутчэй за ўсё нешта мяне цягнула туды, бо я нават узяў з сабой фоцік.
Вялікая чайка з цёмнай манціяй адразу кінулася ў вочы, яна троху палятала над ракой і прызямлілася на супрацьлеглым беразе каля ручаіны, якая ўліваецца ў Нёман.
Некалькі здымкаў, якія атрымалася зрабіць з вялікай адлегласьці, дапамаглі праз нейкі час вызначыць яе як марскую! Амаль чорная манція, ружовыя, а не жоўтыя як у чорнакрылкі ногі, ну і салідныя памеры.
Яшчэ перад гэтым, адчуваючы, што від цікавы, я патэлефанаваў Сяргею Саковічу. Добра, што ён жыве недалёка, а пакуль ён дабіраўся да мяне, я ўжо ведаў, што гэта марская чайка. Мы ўзялі трубы і разам вырушылі яшчэ раз паглядзейць на яе. Яшчэ два бёдуотчары знайшлі час і прыехалі глянуць на новы для сябе від – Яўген Сліж і Мікалай Іванавіч Гулінскі (яго здымкі добрай якасці ідуць апошнімі).
Шэрыя вароны, якіх поўна ў гэты час у пойме Нёмана, не давалі чайцы спакою. Аднак птушка вялікая, дзюба таксама, таму вароны наступалі асцярожнічалі і больш акрыквалі чайку, чым нападалі:
Час ад часу яна ўзьлятала, яны неяк не вельмі настойліва атакавалі яе, яна сядала на лёд у вады і праз хвілін 10 усё паўтаралася.
Нарэшце, чайка адляцела прыкладна за км і села на ледзяной касе бліжэй да групы вялікіх савукоў, дзе напэўна, і засталася нанач.
Паблізу ад марской чайкі часам праплывалі іншыя зімуючыя на Нёмане віды: вялікія савукі і савук-луток!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Ананім (госць) - 27.12.2012 - 00:24
Как вы любите сенсации и не
Harrier - 27.12.2012 - 00:57
In reply to Как вы любите сенсации и не by Ананім (госць)
Глядзеў. А што рабіць з
Глядзеў. А што рабіць з нагамі, калі яны ярка-ружовыя, а не жоўтыя, як павінны быць у ad. graellsii?
А што рабіць з вялікімі белымі плямамі на краях складзеных махавых першай ступені, якія адпавядаюць марской, а не "брытанскай" чайцы?
А наконт памераў вось яны: марская 61-74 см, варона шэрая 44-51 см, чайка-чарнакрылка 48-56 см.
Гэта значыць, што чарнакрылка павінна быць практычна памерам з варону, а вось марская можа быць амаль у 1,5 разы большая, што і бачна на здымках ды відэа.
Таксама бачна, што праплываючыя побач вялікія савукі меншыя за чайку. Іх памеры могуць быць 58-68 см. Як быць з гэтым?
Ну і колер мантыі ніяк неадпавядае брытанскай чайцы, бо амаль чорны і мала адрозьніваецца ад чорных канцоў махавых і хутчэй адпавядае чорнакрылцы fuscus.
Harrier - 27.12.2012 - 09:18
In reply to Глядзеў. А што рабіць з by Harrier
Вось яшчэ адзін здымак
Вось яшчэ адзін здымак М.Гулінскага:
І тут памеры з варонай аднолькавыя?
Harrier - 27.12.2012 - 19:37
In reply to Вось яшчэ адзін здымак by Harrier
Сябры з Польшчы пішуць, што
Сябры з Польшчы пішуць, што гэта будзе новы для Беларусі від - Larus sсhistisagus !
Kurcze to 15 km od granicy z Polską!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! No i jasne że to nie marinus!!!!!!!!!!!!!!!!!! To mewa ochocka L. sсhistisagus!!!!!!!!!!!!!!!! Następny przystanek w Białymstoku, Warszawie czy Lublinie?????!!!!!!!!!! ;) Pozdrawiam Paweł MalczykPS Co prawda zdjęcie w locie jest poruszone ale wydaje się że widać że P9 ma perełkę a gdyby tak było to jest to inny ptaszek niż ten który był na początku listopada w Finlandii!!!!!! Poza tym białoruski ptak wydaje sie byc full adultem a ten fiński miał sporo brązowawych piórek na pokrywach jeszczeHarrier - 27.12.2012 - 19:46
In reply to Сябры з Польшчы пішуць, што by Harrier
У нас ПЯТАЯ рэгістрацыя віду
У нас ПЯТАЯ рэгістрацыя віду для Эўропы?
The Slaty-backed Gull (Larus schistisagus) is a large white-headed gull that breeds on the western coast of Alaska but travels widely during nonbreeding seasons. It is similar in appearance to the Western Gull and the Glaucous-winged Gull. Another alternate name is Pacific Gull, though this also applies to a southern hemisphere species, Larus pacificus. Claims have been made as to its (sometimes occasional) presence throughout North America as well as the eastern coast of Asia. On November 3, 2012, an individual was spotted in Finland. The species has only been spotted three times before in Europe. [2]
AV - 27.12.2012 - 20:18
In reply to У нас ПЯТАЯ рэгістрацыя віду by Harrier
Поздравляю. Невероятная
Поздравляю. Невероятная удача! У морской зимой нет пятен на груди. А тихоокеанская в Мулларни пока еще не описана, советский сборник по чайковым (1988) имеет никудышные картинки,сравнительного описания нет, зато в нэте есть много фотографий, хорошая подборка тихоокеанских (охотских ) здесь, в том числе и в зимнем пере http://orientalbirdimages.org/birdimages.php?action=birdspecies&Bird_ID=944&Bird_Image_ID=1703&Bird_Family_ID=
AV - 27.12.2012 - 20:34
In reply to У нас ПЯТАЯ рэгістрацыя віду by Harrier
буквально 4 года назад была
буквально 4 года назад была первая регистрация для Западной Палеарктики этого вида, в Литве! Еще тогда подумал, чтобы не пропустить его у нас:) Птица скорее всего полетит по Неману, снова в Литву. Вот бы прикормить ее в Гродно:) Не было бы виз - Гродно стал бы Меккой для бёдуочеров.
Искал в Интернете еще одну тихоокеанскую чайку, похожего размера и окраски - Larus occidentalis но в зимнем пере не нашел или она тоже с чистой грудью как БМЧ.
Вот сообщение про "литовскую" чайку (камчатская, оказывается, по голландски, это по польски - охотская) Vytautas Pareigis discovered a Slaty-backed Gull (Larus schistisagus) close to the Dumpiai-rubbish dump, Klaipeda region, West Lithuania, on November 17th, 2008. The adult dark winged gull was standing amongst some thousands Herring Gulls.
Size of gull, very short wings, colour of legs and mantle, clearly visible white tips on secondaries were pointing exactly to an adult Slaty-backed Gull L.schistisagus. According the finder, identification was confirmed by Hannu Koskinen, Finland. The gull was found again the day after by the finder and Vytautas Jusys .The two were able to check the gull in flight showing wide white tips on secondaries. If accepted, this would be a new species for the Western Palearctic.AV - 27.12.2012 - 20:36
In reply to буквально 4 года назад была by AV
интересно, что в Гродно и
интересно, что в Гродно и серебристые чайки редко залетают, не говоря уже про клуш и морских, а тут такая удача! Хороший новогодний подарок к 2013му. С наступающим!
AV - 27.12.2012 - 20:41
вот все 4 предыдущие
вот все 4 предыдущие регистрации, польские коллеги пишут, что это отличная от финской птица
http://www.tarsiger.com/news/index.php?&sp=find&find_button=ok&country=&lang=fin&species=16170
Falcon - 27.12.2012 - 20:51
Ну ничё се поворот событий!
Ну ничё се поворот событий! Поздравляю и по-доброму завидую!
aistok - 27.12.2012 - 22:14
In reply to Ну ничё се поворот событий! by Falcon
Если бы не ехать завтра в
Если бы не ехать завтра в Минск, честное слово, поехал бы в Гродно! Малайцы, хлопцы! Віншую! Год 2012 адыходзіў і засталося некалькі дзён і новага віду для Беларусі магло і не быць і на табе, ёсць!
Harrier - 27.12.2012 - 22:31
In reply to Если бы не ехать завтра в by aistok
Дзякуй усім за віншаваньні з
Дзякуй усім за віншаваньні з такім НОВЫМ відам!
Заўтра зранку праверым, ці чайка яшчэ ў горадзе. Калі так - запрашаю ўсіх на выходных яе паглядзець.
Троху пазьней напішу пра гэта навіну і павешу больш здымкаў Мікалая Іванавіча Гулінскага.
AV - 27.12.2012 - 22:12
http://avibase.bsc-eoc.org/s
http://avibase.bsc-eoc.org/species.jsp?avibaseid=456C7FAEF6E50426 названия этой птицы на разных языках. Русское - тихоокеанская - по-моему для основы белорусского не годится, у россиян на Тихом может и 1 вид живет, а в мире тихоокеанских чаек несколько. У нас океана нет, Охотское море где находится без карты не каждый и вспомнит, поэтому "камчацкая" мне кажется наиболее подходящим вариантом. Скоро похоже будем всем видам мировой орнитофауны белорусские названия давать, где-то 9000 еще осталось:)
AV - 27.12.2012 - 22:34
все видео аналогичное, а
все видео аналогичное, а надо бы снять концы крыльев хорошо и на фото и на видео:) Если бы летящей фото не было, то и связь с финской ноябрьской птицей была бы под вопросом
svyat08 - 27.12.2012 - 22:41
Выдатна! Мае
Выдатна! Мае віншаванні!
Шанцуе больш таму, хто больш назірае :)