Хрустан (Charadrius morinellus)

Аўтары Назірання

Дзяніс Змачынскі

Дата назірання
Месца Назірання

Дзяржынскі раён Мінскай вобласці

Падрабязней (у тым ліку месца назірання на мапе) глядзіце тут: www.ptushki.org/about/clubsandgroups/club200/observation/556

Каментары

Скажыце калі ласка, мапа ў вас не працуе па той спасылцы, што ў тэксце паведамлення (я маю на ўвазе www.ptushki.org/about/clubsandgroups/club200/observation/556). Каб пабачыць назіранні срокам меньшыя за тыдзень - там патрэбна аўтарызавацца - увесці лагін і пароль, ці зарэгістравацца. Калі і так не атрымаецца - напішыце, калі ласка, прыватую цыдульку.

На жаль не дачакаліся( Магчыма ім больш падабаецца фотацца ўвечары, сёння я яшчэ раз наведаю гэта месца. 

Наконт карты - на птушках орг, каб яе дадаць займае некалькі секунд, гэта не жарт, паспрабуйце самі.

ён быў непадалёк ад групы ~200 кнігавак, але магчыма сярод кнігавак былі і залацістыя сеўкі, гэта я толькі на фотаздымках разгледзеў, вось на гэтым фотаздымку ў цэнтры хто?

 Паглядзеў у вызначальніку - гэтая птушка ў центры больш пасуе да ad. хрустана - цёмныя палоскі на крыле вузкія і выразныя, у залацістай сеўкі павінны быць больш шырокія з вузкай белай палоскай паміж імі. Але дакладна па такім здымку меркаваць цяжка.

згодны, здымак не лепшы, дакладна тут сказаць не атрымаецца, але я таксамя паглядзеў вызначальнік - у дарослых хрустанаў у палёце не такая выразная белая паласа на крыле, а магчыма гэта так атрымалася на здымку

 Палоска на крыле выглядае такога ж колеру (можа трошкі святлейшая з-за розніцы ў асвятленні) як і спіны. А гэта пасуе да хрустана, але не да сеўкі. Да таго ж у апошняй першаступлвыя махавыя мусяць быць цямнейшыя за ІІ ступені і спіну, а на здымку гэта яўна не бачна.

 Добрая ідэя. Хаця і хрустаны, і сеўкі і могуць ляцець аднаасобна, але часцей за ўсё ляцяць у групах. Таму шанец, што ён там быў не адзін, даволі вялікі.