Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Разам, дзеля захавання Нёманскай Свіслачы!

     У мінулую суботу, 17 мая ў а.г. Свіслач (Гродзенскі р-н.) адбыўся семінар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пад назвай “Захаваем пойму Нёманскай Свіслачы разам!”. 

     На абмеркаванне плюсаў і мінусаў стварэння ў даліне р. Свіслач новага біялагічнага заказніка сабралася амаль 20 чалавек. Сярод іх старшыня мясцовага сельсавета, прадстаўнікі ад сельскіх гаспадарак: СВК імя Крэмко, СВК Свіслач, СВК імя Дзеньшчыкова; настаўнікі Свіслацкай, Квасоўскай і Канюхоўскай сярэдніх школаў, старшыня Гродзенскага рыбалоўнага клуба, а таксама журналісты і сябры АПБ.

     У самым пачатку настаўнік гісторыі Свіслачскай сярэдняй школы Зінаіда Жукоўская распавяла пра мінулае і сучаснае а.г. Свіслач.

     Таксама удзельнікам быў прапанаваны навукова-папулярны фільм “У аб’ектыве натураліста. Гарадзенская Свіслач”. Пасля намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзьмітры Вінчэўскі распавёў пра планы і неабходнасць стварэння біялагічнага заказніка ў даліне р.Свіслач з удзелам мясцовага грамадства.

     Важным этапам семінару была праца ў малых групах з мэтай высвятлення пазітыўныя і адмоўных бакоў ад стварэння заказніка.

     Не абышлося і без вострых дэскусій з прадстаўнікамі мясцовых сельскіх гаспадарак вакол памеру прыродаахоўнай зоны і магчымых зменаў у землекарыстанні ў межах будучага заказніка.

     Пасля семінару для ўсіх удзельнікаў была арганізавана экскурсія на птушак ў ваколіцы а. г. Свіслач...

     Безумоўна, гэты семінар яшчэ не з’яўляецца заканчэннем, а толькі пачаткам вялікай працы, поспех якой залежыць ад узаемнага пагаднення і агульнай зацікаўленасці ў захаванні гэтай унікальнай тэрыторыі...

Аўтары здымкаў: Саковіч С. і Смыкоўская Т.

Каментары

67 (госць) - 21.05.2014 - 00:00

In reply to by 67 (госць)

да дарогі з ввёскай Свіслач рэальна. Я лічу, што ў Беларусі амаль усе рэчкі ў натуральнай пойме трэба ахоўваць, каб не паспрамлялі. Рэдкасці там заўсёды ёсць.

Ананім (госць) - 29.05.2014 - 09:13

In reply to by Harrier

добры артыкул, такіх сябраў птушак трэба часцей браць на экскурсіі, вельмі эмацыянальны артыкул. Заўсёды думаў, што пад Гожай жыве 1 пара чырвонага коршуна, гняздо часта ў новым месцы, пра другую ніколі не чуў, ці карэспандэнт пераблытаў нешта? Ну і клікуны канешне не першы раз ў 2002 адзначаны.