У мінулую суботу, 17 мая ў а.г. Свіслач (Гродзенскі р-н.) адбыўся семінар Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пад назвай “Захаваем пойму Нёманскай Свіслачы разам!”.
На абмеркаванне плюсаў і мінусаў стварэння ў даліне р. Свіслач новага біялагічнага заказніка сабралася амаль 20 чалавек. Сярод іх старшыня мясцовага сельсавета, прадстаўнікі ад сельскіх гаспадарак: СВК імя Крэмко, СВК Свіслач, СВК імя Дзеньшчыкова; настаўнікі Свіслацкай, Квасоўскай і Канюхоўскай сярэдніх школаў, старшыня Гродзенскага рыбалоўнага клуба, а таксама журналісты і сябры АПБ.
У самым пачатку настаўнік гісторыі Свіслачскай сярэдняй школы Зінаіда Жукоўская распавяла пра мінулае і сучаснае а.г. Свіслач.
Таксама удзельнікам быў прапанаваны навукова-папулярны фільм “У аб’ектыве натураліста. Гарадзенская Свіслач”. Пасля намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ Дзьмітры Вінчэўскі распавёў пра планы і неабходнасць стварэння біялагічнага заказніка ў даліне р.Свіслач з удзелам мясцовага грамадства.
Важным этапам семінару была праца ў малых групах з мэтай высвятлення пазітыўныя і адмоўных бакоў ад стварэння заказніка.
Не абышлося і без вострых дэскусій з прадстаўнікамі мясцовых сельскіх гаспадарак вакол памеру прыродаахоўнай зоны і магчымых зменаў у землекарыстанні ў межах будучага заказніка.
Пасля семінару для ўсіх удзельнікаў была арганізавана экскурсія на птушак ў ваколіцы а. г. Свіслач...
Безумоўна, гэты семінар яшчэ не з’яўляецца заканчэннем, а толькі пачаткам вялікай працы, поспех якой залежыць ад узаемнага пагаднення і агульнай зацікаўленасці ў захаванні гэтай унікальнай тэрыторыі...
Аўтары здымкаў: Саковіч С. і Смыкоўская Т.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
AV - 20.05.2014 - 16:34
а аб якой тэрыторыі гаворка?
а аб якой тэрыторыі гаворка? хаця б схему
Blackbird - 20.05.2014 - 21:09
Схема ёсць, але пакуль
Схема ёсць, але пакуль канешне прыблізная. Плануемы заказнік абазначаны чырвоным. Жоўтым пазначаны ўжо існуючы заказнік на нізінным балоце "Грайна".
67 (госць) - 20.05.2014 - 23:56
In reply to Схема ёсць, але пакуль by Blackbird
супер, гэта адзін раён? што
67 (госць) - 21.05.2014 - 00:00
In reply to супер, гэта адзін раён? што by 67 (госць)
да дарогі з ввёскай Свіслач
Проніч - 21.05.2014 - 08:05
Добрая ідэя, выдатныя здымкі.
Добрая ідэя, выдатныя здымкі. У добры час.
Yavorets T - 21.05.2014 - 17:06
In reply to Добрая ідэя, выдатныя здымкі. by Проніч
Довольно большая территория
Довольно большая территория получается. Это хорошо. " Свислочский носок":)))
Ананім (госць) - 21.05.2014 - 19:54
In reply to Довольно большая территория by Yavorets T
панчоха дакладней)
Yavorets T - 21.05.2014 - 20:15
In reply to панчоха дакладней) by Ананім (госць)
Так, Свіслацкая панчоха:))).
Так, Свіслацкая панчоха:))).
Harrier - 28.05.2014 - 23:16
In reply to Так, Свіслацкая панчоха:))). by Yavorets T
А вось вельмі добра напісаны
А вось вельмі добра напісаны артыкул пра экскурсію аднаго з яе ўдзельнікаў:
http://grodnonews.by/ru/0/19516/news
Ананім (госць) - 29.05.2014 - 09:13
In reply to А вось вельмі добра напісаны by Harrier
добры артыкул, такіх сябраў