Сойка-драпежніца

Сёння стаў сведкам незвычайнага (?) выпадку.

Пачаўся ён таксама не вельмі звычайна - мы былі разам  з заолагамі з 5 курса на палявой экскурсіі. Памалу ішлі ўздоўж Нёмана, стараючыся не прапусціць птушак навокал. 

Птушкі былі, але не толькі яны (пра вавёрак у іншым назіранні). На нашым шляху мы сустрэлі мінімум 5 вялікіх жаб, якія даволі павольна (было толькі каля 5 градусаў вышэй нуля) прыгалі ў бок Нёмана. Як мы зразумелі - на зімоўку пад воду.  Вада была не так і далёка - ў некалькіх метрах.

І вось, калі я вяртаўся ўжо сам праз гэтыя ж месцы, заўважыў двух соек. Я прыпыніўся і стаў чакаць на іх рух. 

Адна з птушак саскочыла на зямлю і стала там нешта дзяўбсці. Хутка я пачуў негучны, але выразны піск і зразумеў, што гэта - жаба, якая прыгала да вады!

Я паспрабаваў навесці фоцік на сойку на зямлі, але, хаця адлегласць і не была далёкай, апарат факусіраваўся на ўсім, акрамя птушкі - перашкаджалі шматлікія галінкі i ствалы дрэваў побач з сойкай.

Яе напарніца не прымала ўдзелу ў драпежніцтве і чакала таварку на дрэве побач.

Хутка наступіла развязка - сойка ўзяла жабку сярэдніх памераў у дзюбу і пераляцела за мяне. Я зноў не паспеў зрабіць здымак...

Таварка ж засталася каля мяне і, набліжаючыся, вызірнула з-за ствала дрэва - што там робіцца. Ў гэты момант я яе і сфатаграфаваў (не зусім рэзка, але настрой паводзін птушкі зразуміець можна).

Хутка і другая сойка паляцела за мяне.

А вось як выглядала адна з сустрэтых намі вялікіх-жаб мігрантаў на лясной падсцілцы:

Каментары

За сойками такого наблюдать не приходилось, но однажды наблюдал, как вороны охотились на бурозубок. Несколько птиц ходили по траве, а одна сидела на ветке дерева, и как только раздавался писк этих зверьков, ворона слетала с ветки и пыталась их схатить. В конце концов ей это удалось, после чего улетела с добычей в клюве подальше от своих сообщниц.

Harrier - 01.11.2014 - 19:24

In reply to by Ананім (госць)

Напэўна, ўсё ж большую ролю адыгрывае дата (працягласць светлай часткі сутак), чым тэмпература як важны сігнал для пачатку зімовай спячкі.

Але спецыялісты-герпетолагі можа інакш пракаментуюць.