Сёння стаў сведкам незвычайнага (?) выпадку.
Пачаўся ён таксама не вельмі звычайна - мы былі разам з заолагамі з 5 курса на палявой экскурсіі. Памалу ішлі ўздоўж Нёмана, стараючыся не прапусціць птушак навокал.
Птушкі былі, але не толькі яны (пра вавёрак у іншым назіранні). На нашым шляху мы сустрэлі мінімум 5 вялікіх жаб, якія даволі павольна (было толькі каля 5 градусаў вышэй нуля) прыгалі ў бок Нёмана. Як мы зразумелі - на зімоўку пад воду. Вада была не так і далёка - ў некалькіх метрах.
І вось, калі я вяртаўся ўжо сам праз гэтыя ж месцы, заўважыў двух соек. Я прыпыніўся і стаў чакаць на іх рух.
Адна з птушак саскочыла на зямлю і стала там нешта дзяўбсці. Хутка я пачуў негучны, але выразны піск і зразумеў, што гэта - жаба, якая прыгала да вады!
Я паспрабаваў навесці фоцік на сойку на зямлі, але, хаця адлегласць і не была далёкай, апарат факусіраваўся на ўсім, акрамя птушкі - перашкаджалі шматлікія галінкі i ствалы дрэваў побач з сойкай.
Яе напарніца не прымала ўдзелу ў драпежніцтве і чакала таварку на дрэве побач.
Хутка наступіла развязка - сойка ўзяла жабку сярэдніх памераў у дзюбу і пераляцела за мяне. Я зноў не паспеў зрабіць здымак...
Таварка ж засталася каля мяне і, набліжаючыся, вызірнула з-за ствала дрэва - што там робіцца. Ў гэты момант я яе і сфатаграфаваў (не зусім рэзка, але настрой паводзін птушкі зразуміець можна).
Хутка і другая сойка паляцела за мяне.
А вось як выглядала адна з сустрэтых намі вялікіх-жаб мігрантаў на лясной падсцілцы:
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Natura_list - 31.10.2014 - 23:13
За сойками такого наблюдать
За сойками такого наблюдать не приходилось, но однажды наблюдал, как вороны охотились на бурозубок. Несколько птиц ходили по траве, а одна сидела на ветке дерева, и как только раздавался писк этих зверьков, ворона слетала с ветки и пыталась их схатить. В конце концов ей это удалось, после чего улетела с добычей в клюве подальше от своих сообщниц.
Apus - 31.10.2014 - 23:35
Калі ўжо жабы да гэтага часу
Ананім (госць) - 01.11.2014 - 12:52
неяк странна, ужо і -10 было
Harrier - 01.11.2014 - 19:24
In reply to неяк странна, ужо і -10 было by Ананім (госць)
Напэўна, ўсё ж большую ролю
Напэўна, ўсё ж большую ролю адыгрывае дата (працягласць светлай часткі сутак), чым тэмпература як важны сігнал для пачатку зімовай спячкі.
Але спецыялісты-герпетолагі можа інакш пракаментуюць.