Наш каляндар “Птушкі штодня-2016” ужо ў друку

На наступным тыдні выйдзе ў свет наш чарговы каляндар, які мы назвалі як і сайт – “Птушкі штодня”. Для ілюстрацый на кожную старонку-месяц календара былі выбраны самыя цікавыя па версіі аўтараў і рэдакцыі здымкі самых актыўных фатографаў-анімалістаў нашай Галерэі: Мікалая Верабья, Алы і Аляксандра Эрдманаў, Андрэя Несцерава, Сяргея Чарапіцы, Уладзіміра Пушкіна і Андрэя Прыгуна

Гэты календар выходзіць не толькі як прыгожы і карысны падарунак фармата А3 усім нашым актыўным карыстальнікам (яны бясплатна атрымаюць яго па пошце, калі дашлюць свае актуальныя паштовыя адрасы), і не толькі як прызнанне таленту, майстэрства і вялікіх ведаў аб жыцці нашых птушак аўтараў фотаздымкаў. Але і як кампенсацыя самым актыўным аўтарам нашага мінулагодняга фотаконкурса “Магія дзікай прыроды Беларусі-2014”, вынікі якога так і не былі падведзеныя калі стала зразумела, што галоўныя спонсары не перададуць неабходныя для друку календара грошы ў патрэбныя тэрміны. Уся справа зацягнулася больш, чым на год і вынікі фотаконкурсу-2014 перастала мець сэнс падводзіць у 2015 годзе. Таму мы прыносім свае прабачэнні ўсім, хто ўдзельнічаў у фотаконкурсе ў 2014 годзе, або проста галасаваў за лепшыя здымкі і прапануем бясплатна даслаць па календару “Птушкі штодня-2016” усім удзельнікам фотаконкурсу, хто дашле свой паштовы адрас на адрас harrier@tut.by з адпаведнай просьбай да вычарпання накладу. 

А так у значна паменшаным памеры выглядае старонка са снежнем і арабком аўтарства Андрэя Несцерава:

Прыгожы дызайн календара зрабіў Зміцер Гупянец, дызайнер з Гродна. Выданне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ураду Швецыі праз Regional Envinronmental Center (Венгрыя). 

Дзьмітры Вінчэўскі,

зверху – вокладка календара з усімі фота -ілюстрацыямі

 

Comments

Палову накладу забраў сёння, другая будзе гатова ў панядзелак.

Цяпер будзем рассылаць аўтарам здымкаў і актыўным карыстальнікам тое, што атрымалася.

А выйшла няблага!