Шчасце ад выдры

выдра

У некаторых разумных кніжках пра каштоўнасць біяразнастайнасці для чалавека пішуць, між іншым, наступнае:

мы можам ніколі не ўбачыць кітоў або сланоў у дзікай прыродзе, але сам факт таго, што яны недзе існуюць прыносіць нам задавальненне...

Амаль гэтаксама было ў мяне да мінулай нядзелі з выдрай - я бачыў яе толькі два разы на Палессі, прычым гэтыя "сустрэчы" працягваліся 1-2 секунды. І я проста атрымліваў задавальненне ад таго, што недзе гэтыя прыгожыя жывёлы жывуць сабе вольным жыццём.

І вось нядзельная сустрэча, якая змяніла амаль абстракцыю щ рэальнасць:

Мы заехалі ў пойму спрамленай часткі Нёманскай Свіслачы і падняліся на канечны пункт, за якім трэба было ісці пешшу каб убачыць палявых лунёў, лісаў, казуляў, касматаногіх канюхоў, стрынатак-чаротавак і іншых мясцовых зімовых жыхароў.

Раптам з мосціка-шлюза, які быў перакінуты праз шырокі і замёрзлы канал, яшчэ з машыны,я ўбачыў на беразе цёмны сілуэт:

выдра

Хаця было далекавата, я чамусьці адразу ведаў, што гэта - ВЫДРА!

Хутка апусціўшы шыбу, мы пачалі яе здымаць.

Зразумела, што выдра кінула свае справы і пачала прыглядацца бардовай машыне, якая прыпынілася на мосціку:

выдра

 Тут ужо сумненняў не засталося і ў маіх таварышаў.

А выдра хутка падбегла да нябачнай для нас, але як раз памерам з яе дыяметар палонкі і пайшла пад воду:

выдра

Але гэта яшчэ не было сапраўднае развітанне, "на заўсёды"!

Праз некалькі метраў ад першай з такой жа маленькай палонкі паказалася яе галава:

выдра

А праз хвіліны 2 выдра высунула галаву  яшчэ далей, яшчэ раз.

І больш, за наступныя 2 гадзіны мае таварышы, якія засталіся "на варце", яе не бачылі.

Але для мяне і гэтае сустрэча была шчасцем.

 

Кропка назірання

Шчасце ад выдры

Каментары

Мне неяк пашэнціла куды больш) Быў на рыбалцы. Ўноч. Адразу нацягалі не дрэнную колькасць. на уху хапіла.
Трошкі ляснулі. Ну і пазасыналі.
я сярод ночы прачнуўся і убачыў прыгажуна літаральна ў дзьвух метрах) Звалок нашую рыбіну і ўцёк)