22-03-2008 Русота, цікавы працяг

Толькі цяпер знайшоў час, каб дапісаць свае назіраньні (пачатак гл. тут: http://www.newmediaworld.info/bird/naziranni/120)

Ужо перад выйсьцем на шашу і канчатковага павароту дадому я заўважыў невялікую вераб’іную птушку на правадах. У трубу я ўбачыў чачотку з вельмі сьветлым бокам і грудзямі! З хваляваньнем, бо баяўся што адляціць!, я прыставіў фоцік і здалёк зрабіў першы фільмік (гл. першы здымак з яго ўнізу). Хуценька пайшоў наперад, але птушкі на правадах ужо не было. Тут праехаў грузавік, і з канавы-ўзбочыны выляцела 7 птушак, якія селі на правады каля шашы. І так, гляджу на іх у трубу: першая -самка трысьняговай стрынаткі, якая хутка адляцела і больш не паказвалася, і 6 чачотак. Як аказалася, 5 з іх былі звычайнымі, а адна – нашмат святлейшая, менавіта яе я ўбачыў першай яшчэ здалёк і потым некалькі разоў здымаў з рознай адлегласьці. Лічу, што яе можна аднесьці да попельнай (Carduelis hornemanni) . Цікава, што птушкі зусім не баяліся ні мяне, ні машын, якія праязжалі з шумам каля нас і ўзбочнай канавы, дзе птушкі прыгаючы, зьбіралі асыпанае насеньне. Зьняць іх там было цяжка, бо па-першае было заблізка для трубы (таму цяжка знаходзіць і яшчэ цяжэй сьледаваць трубой за іх рухамі, а па другое, з-за сухіх расьлін былі бачныя толькі часткі цела, ды і то не заўсёды). Але мне прыходзілі на дапамогу грузавікі, якіх птушкі баяліся і зьляталіся на бліжэйшыя правады, дзе я змог іх здымаць зноў і зноў. Спачатку я здымаў толькі попельную, але потым вырашыў для параўнаньня зьняць і звычайную чачотку. Вынік бачны на здымках. Цікава, што акрамя афарбоўкі апярэньня, ўжо дома, праглядаючы фільмікі я заўважыў, што у попельнай чачоткі нашмат большы выраз на канцы хваста, чым у звычайнай. Пры чым гэтая рыса добра заўважная нават пры кепскім асьвятленьні. Аднак у даступных мне вызначальніках хвасты ў абодвух відаў намаляваныя аднолькавымі. Можа яны і сапраўды па гэтаму таксама адрозьніваюцца, але мастакі гэтага не ведалі?

На здымках: зьверху і 4 першых зьнізу - попельная чачотка.

Далей для параўнаньня: зьлева попельная, з правага боку - звычайная з той жа зграйкі.

Апошні здымак для параўнаньня хвастоў: зьверху попельная, зьнізу - звычайная чачотка.

Фотаздымкі

Каментары

согласен с автором- действительно, пепельная чечётка,  заметно отличима от самки обыкновенной по светлой окраске и мелким темным боковым пестринам, плюс ко всему очень хорошо видно маленький клюв у пепельной. хорошо бы здесь для сравнения обыкновенную с незакрытым проводом клювиком. на счёт вырезки на хвосте- действительно интересно.

поздравляю, harrier! теперь уже точно она!

P.S. в галерею выставлю обыкновенных. 

2Oh-Voegel Дзякуй! Калі знайду у фільміку з дзюбкай звычайную - дадам тут. Ну а з хвосьцікам было б сапраўды добра, калі б так яны адрозьніваліся. Пагляджу свае іншыя фільмікі - цікава, як там.