Было зразумела, што гракі не толькі перахоўвываюць знойдзеныя імі ў схованках грэцкія арэхі, але і ядуць.
У адрозненне ад шэрых варон, якія стараюцца спачатку раскалоць арэх, кідаючы яго з вышыні на асфальт ці плітку, гракі абралі іншую тактыку.
За два апошнія дні назіраў за двума выпадкамі, якія і скончыліся паспяхова, але і пачаліся аднолькава:
Пасля таго, як грак знойдзе арэх, які не хоча схавАць, а хоча з'есці, ён выбірае месца, дзе ўладкоўвае арэх у ямінку так, каб ён не меў магчымасці круціцца ці інакш рухацца пад час 'аперацыі па ўскрыццю'.
Ну а потым разбівае арэх моцнымі і дакладнымі ўдарамі - гэта займае толькі некалькі секунд:
https://youtu.be/AFA4xqkqi-M https://youtu.be/IEw3-n6e3gc
Смачна есці! :)
На гэтую ж тэму:
ГРАК-ЗЕМЛЯКОП
ШЭРАЯ ВАРОНА: СЕЗОН ГРЭЦКІХ АРЭХАЎ АДКРЫТЫ!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 02.10.2019 - 13:13
Нечакана крэпкая дзюба…
Нечакана крэпкая дзюба аказалася ў гракоў. Не думаў, што яны здольныя такім чынам ускрываць грэцкія арэхі.