Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шчыгелы і познія дзьмухаўцы

Негледзячы на тое, што шмат дзьмухаўцоў у гарадах ужо скошана, тыя, што засталіся і толькі што адквітнелі, знаходзяцца насеннеяднымі птушкамі, а ў апошнія дні найчасцей - чорнагаловымі шчыгеламі (Carduelis carduelis). Як і раней, шукаць дзьмухаўцы і ўскрываць іх, каб дабрацца да свежага насення, птушкі прылятаюць у парах. 

Так было і ў гэты раз, каля набярэжнай Нёману я заўважыў пару шчыгелаў, які селі ў дзьмухаўцы. Падыйшоў да іх на параўнальна вялікую адлеглась- каб не спалохаліся і не адляцелі, і стаў здымаць:

https://youtu.be/f-R5jWFehjs

Але ззаду па набярэжнай да нас набліжаліся людзі і я ўжо ў думках развітаўся са шчыгеламі. Аднак птушкі былі настолькі галодныя, што мінакі паблізу іх не адарвалі ад дзьмухўцоў і абед працягваўся. Тады і я падыйшоў значна бліжэй і зрабіў некалькі партрэтаў птушкам з насеннем дзьмухаўцоў на галаве.

Гродна, 19-05-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары