Дакументацыйныя здымкі
Ёсць на беразе Нёмана, там, дзе я часта назіраю і здымаю птушак, самае высокае ў наваколлі дрэва - яшчэ не старая бяроза. Хутчэй за ўсё менавіта па яму праходзіць мяжа гнездавых тэрыторый розных відаў птушак. Гэта выдатнае месца, з якога многія віды спяваюць ці на якім адпачываюць, але нямногія з іх - можа акрамя шэрых варон, могуць і маюць магчымасць уключыць яго менавіта ў сваю тэрыторыю. Усё ж занадта вялікае яно і часта тут і адбываюцца тэрытарыяльныя канфлікты з пагонямі і без.
Не выключэнне і зелянушкі (Carduelis chloris). Калі самец можа дазволіць сябе спяваць на верхніх галінах такога дрэва, ён выдатна прыцягвае да сябе ўвагу не толькі супернікаў але і самак, бо бачны і чутны здалёк.
І хаця гэтая кароткая фота-гісторыя заляцання да самкі атрымалася са здымкаў, зробленых у два розныя дні, яна хутчэй за ўсё развівалася таксама або вельмі падобна: самец спяваў з самага верху самай высокай бярозы, паблізу - каб лепш прыглядзецца яму, села самка. Hу і ён вырашыў скараціць дыстанцыю паміж імі, каб яна магла лепш пачуць яго і бліжэй убачыць)
Аднак самка адляцела, калі дыстанцыя стала заблізкай і чым там скончылася, невядома. Хутчэй за ўсё такі актыўны заляцальнік трошкі пазней створыць пару і пачнецца яшчэ адно гнездаванне - трэцяе за сезон?
Гродна, 18 і 30.07.2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
игорь александ… - 06.08.2021 - 16:26
отличные фотографии.а какой…
отличные фотографии.а какой оптикой снимали?
Harrier - 06.08.2021 - 21:35
In reply to отличные фотографии.а какой… by игорь александ…
Дзякуй! Усё ў Галерэе, што…
Дзякуй! Усё ў Галерэе, што маё з мая 2019 знята на Nikon P1000.
pva - 09.08.2021 - 10:54
За каханне трэба змагацца,…
За каханне трэба змагацца, выстаўляць сябе ў лепшым выглядзе, быць на галаву вышэй за іншых кавалераў ... Самец зелянушкі гэта засвоіў.